Здарэнні33

Літоўская пракуратура: Вайніцкі памёр ад спынення сэрца

Прычыну смерці беларускага грамадскага дзеяча Рамана Вайніцкага высветліў першасны дыягназ — у яго спынілася сэрца.

«Чаму спынілася сэрца, эксперты змогуць высветліць праз пяць-шэсць месяцаў, калі будзе праведзена падрабязнае расследаванне»,
— паведаміў парталу balsas.lt прадстаўнік Віленскай акруговай пракуратуры Раландас Імбрасас.

6 сакавіка Вайніцкі сказаў жонцы, што ідзе ў падвал, і не вярнуўся. Занепакоеная жонка сама спусьцілася ў падвал і знайшла там мужа са звязанымі рукамі і нагамі і заклееным ротам. Медыкі, што прыехалі на месца здарэння, канстатавалі смерць. Паводле паліцыі, на целе выяўленыя кровападцёкі і драпіны.

«Яны маглі ўзнікнуць ад таго, што ён ляжаў на зямлі. Чаму злачынцы яго звязалі — высвятляецца», — запэўніў Імбрасас.

Пракурор Імбрасас, які курырые расследаванне справы, кажа, што бальшыня сьведкаў ужо апытаныя:

«Чалавек працаваў на некалькіх працах, меў шмат кантактаў, дык людзей, якія нешта ведаюць, не бракавала».

Паводле Імбрасаса, ніводзін са сведкаў непасрэдна не чуў, каб Вайніцкаму нехта пагражаў: «Яны толькі чулі пра гэтыя пагрозы, але пра канкрэтныя абставіны не казалі».

Паводле пракурора, кола падазраваных выяўленае, аднак падставаў для затрымання і арышту хоць бы аднаго чалавека пакуль няма
. Праваахоўныя органы даследуюць розныя версіі, і некалькі з іх ужо былі адхіленыя.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону53

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны2

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону53

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць