Паўночнаатлантычны альянс не збіраецца пашыраць сваю ролю ў сірыйскім канфлікце, акрамя прадастаўлення пляцоўкі для дыскусій саюзнікаў і абароны Турцыі, заявіў дырэктар інфармацыйнага бюро НАТА Роберт Пшэль.
«НАТА з’яўляецца вельмі важным форумам для кансультацый паміж саюзнікамі, а цяпер ужо і партнёрам. Гэта важна. Другі элемент — гэта тое, што мы робім у сэнсе абароны члена НАТО, які з’яўляецца суседам Сірыі, г.зн. Турцыі. Таму мы там размясцілі [супрацьракеты] Пэтрыёт».
Дырэктар інфармацыйнага бюро падкрэсліў, што ў НАТА няма намераў прымаць удзел у вырашэнні сірыйскага канфлікту. У панядзелак аналагічную заяву зрабіў генеральны сакратар альянсу Андэрс Фог Расмусэн.
Каментары