Эканоміка

Украіна гатовая абараняць свой рынак ад беларускай малочнай прадукцыі

Як паведамляе «Forbes Украина», кіраўніцтва Міністэрства аграранай палітыкі і харчавання прапанавала калегам з Мінэканамразвіцця ліцэнзаваць імпарт малочных прадуктаў з Беларусі.

27 верасня, паводле звестак выдання, на адрас гэтага міністэрства быў адпраўлены ліст за подпісам першага намесніка міністра аграрнай палітыкі і харчвання Юрыя Бісюка, у якім сказана: «З мэтай абароны нацыянальнага таваравытворцы <…> была ўнесеная прапанова Мінэканамразвіцця Украіны разгледзець пытанне аб магчымасці прымянення ліцэнзавання на імпарт некаторых тавараў групы 04 (малако і малочныя прадукты) на гэты год». 

Такім чынам Міністэрства аграрнай палітыкі і харчавання адрэагавала на скаргі Дзяржцэнінспекцыі і Саюза малочных прадпрыемстваў, якія ў сваіх лістах прасілі зрабіць захады для абмежавання імпарту беларускай малочнай прадукцыі, паведамляе «Forbes Украина».

За восем месяцаў 2013 года ва Украіну з Беларусі ўвезена 12.530 тон малакапрадуктаў на агульную суму 27 млн. долараў.

Гэта больш, чым было пастаўлена з краіны за ўвесь мінулы год: на 4% — у колькасным выражэнні і на 10% — у грашовым. Напрыклад, пастаўкі малака і вяршкоў павялічыліся ў параўнанні са студзенем—жніўнем 2012 года ў 3,3 разу; ёгурту, кефіру і іншай кісламалочнай прадукцыі — у 3,5 разу; сыру і тварагу — больш чым у 4 разы.

«Паводле нашых ацэнак, аб'ём нелегальнага імпарту з Беларусі — у два-тры разы большы», — цытуе выданне прэзідэнта Асацыяцыі вытворцаў малака Андрэя Дзікуна.

Паводле яго слоў, на масавыя «шэрыя» пастаўкі з суседняй краіны ўказвае дысбаланс паміж яўнай колькасцю гэтых прадуктаў у розніцы і дэклараванымі аб'ёмамі імпарту.

Беларускія прадукты, якія ва Украіне яшчэ год таму масава прадаваліся ў аднайменных кіёсках-магазінах, зараз можна ўбачыць і на паліцах у буйных гандлёвых сетках. Самыя прадаваныя беларускія малочныя маркі ва Украіне — «Савушкаў прадукт», «Бабулін гладыш», «Мазырскія малочныя прадукты».

Ідэю абмежавання паставак малочнай прадукцыі з Беларусі падтрымліваюць вытворцы і аграрныя лабісты, зазначыў Дзікун. «Паколькі размова ідзе пра субсідаваны імпарт, мы думалі ініцыяваць антыдэмпінгавае расследаванне, — сказаў ён. — Такіх прэцэдэнтаў у нашым аграсектары яшчэ не было».

Аднак механізмы абароны, прапісаныя ў законе «Аб абароне нацыянальнага таваравытворцы ад субсідавання імпарту», пагражаюць зацягнуць гэтую працэдуру на доўгі тэрмін — каля двух гадоў, дадае эксперт.

Яшчэ адзін варыянт абароны — кватаванне.

«З такой прапановай мы звярнуліся да прэзідэнта і ў эканамічныя ведамствы ўрада», — паведаміў Дзікун. На яго думку, аб'ём квоты на імпарт беларускай малочнай прадукцыі павінен быць устаноўлены на «мінімальна магчымым» узроўні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мелітопалі ГУР падарваў «буханку» з расійскімі аператарамі дронаў3

Магілёўскім ліфтам дабавяць хуткасці8

Аксамітны сезон: дзе можна адпачыць і колькі давядзецца патраціць2

«Яны што, верталёт прэзідэнта саб’юць?!» Лукашэнка пра намер Еўропы збіваць расійскія самалёты над сваёй тэрыторыяй33

НАСА адправіць астранаўтаў у самы далёкі касмічны палёт у гісторыі5

Наста Краўчанка распавяла, што паклоннікі прыпісваюць ёй love story з пераможцам «Інтэрбачання»5

Суд распачаў справу аб эканамічнай неплацежаздольнасці «Белвеста»

Зяленскі: Мы будзем наносіць удары ў адказ, каб прымусіць Расію да дыпламатыі12

У Малдове праходзяць парламенцкія выбары, вызначальныя для курса краіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць