Навукоўцы знайшлі расліну, якая лечыць ракавыя пухліны за 2 тыдні
Прэпарат, выраблены з рэдкай аўстралійскай расліны, знішчыў да 70% ракавых пухлін за два тыдні доследаў на мышах.

Лекі пад кодавай назвай EBC-46 атрымліваюць з костачак ягад Hylandia dockrillii (сямейства малачаевых), якое расце толькі ў трапічных лясах на поўначы штата Квінсленд.
Навукоўцы зрабілі ін'екцыю прэпарата непасрэдна ў пухліны на скуры мышэй, а таксама ў пухліны на шыі, галаве і ў кішэчніку 300 хатніх жывёл (сабак, катоў і коней). Праз пяць хвілін участак вакол меланомы наліваўся фіялетавым колерам, падобна сіняку, праз суткі чарнеў, яшчэ праз два дні з'яўляўся струп, і, нарэшце, праз два тыдні скарыначка адыходзіла, і пад ёй выяўлялася чыстая скура без якіх-небудзь слядоў раку.
На думку даследчыкаў, прэпарат запускае клеткавую рэакцыю, што перакрывае кровазабеспячэнне пухліны. Потым арганізм пачынае ўспрымаць меланому як звычайны сіняк (гематому), актывізуюцца неабходныя імунныя рэакцыі, і вобласць пухліны «зачышчаецца», распавёў вядучы аўтар даследавання Глен Бойл. Аднак EBC-46 бескарысны супраць ракавых клетак, якія распаўсюджваюцца на іншыя органы (пры метастазах).
На думку Бойла, новы прэпарат наўрад ці цалкам заменіць хіміятэрапію, але ў выпадку паспяховых выпрабаванняў на людзях (дазвол на правядзенне такіх тэстаў ўжо атрыманы) яго можна будзе рэкамендаваць пацыентам, якім гэтая медыцынская працэдура супрацьпаказаная.
Кампанія-распрацоўшчык лекаў цяпер разглядае пытанне аб стварэнні плантацыі Hylandia dockrillii.
-
Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў
-
Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды
-
Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва
Каментары