Улада88

Калякін: Мы не можам падпісацца пад працэдурай вылучэння кандыдатаў кангрэса дэмакратычных сіл праз збор подпісаў

Лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін «здзіўлены» падпісаннем 17 лістапада пяццю апазіцыйнымі структурамі пагаднення аб працэдуры абрання адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.

Пагадненне падпісалі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), рух «За Свабоду», кампанія «Гавары праўду», Партыя БНФ і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД). Тым часам перамовы пра абранне адзінага кандыдата ад дэмсіл на маючых адбыцца выбарах вялі сем апазіцыйных структур: акрамя пяці названых арганізацый, гэта Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» і Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП).

«Я прысутнічаў на сённяшняй сустрэчы «сямёркі». Там ніякага пагаднення пры мне не падпісвалася. Магчыма, яны проста паставілі подпісы пад працэдурай, якая ўзгаднялася ўжо на працягу сямі месяцаў»,

— сказаў Калякін.

Паводле яго слоў, «ужо даўно было вядома, што пяць структур падтрымліваюць працэдуру вылучэння адзінага кандыдата, пад якой яны падпісаліся».

«Але мы не можам падпісацца пад працэдурай вылучэння кандыдатаў кангрэса дэмакратычных сіл праз збор подпісаў. Гэта форма вылучэння не выклікае даверу. Мы памятаем сітуацыю 2010 года, калі шматлікія кандыдаты ў прэзідэнты насамрэч не сабралі подпісы, але былі зарэгістраваныя Цэнтрвыбаркамам. Таму мы не лічым, што праз збор подпісаў можна вылучаць дэлегатаў кангрэса»,

— заявіў лідар партыі.

«У нас ёсць адпаведнае партыйнае рашэнне. Хутка ў нас будзе пасяджэнне кіраўнічага органа, мы яшчэ раз разгледзім гэта пытанне», — дадаў ён.

Паводле яго слоў, калі пяцёрка арганізацый сапраўды падпісала нейкае пагадненне, то «гэта непаразуменне і не вельмі правільны крок». «Калі пагадненне было падпісана пяццю структурамі, значыць, яны ідуць на выбары ў кааліцыі «Народны рэферэндум» (у яе ўваходзяць чатыры структуры, якія падпісалі сёння пагадненне акрамя аргкамітэта БХД. — БелаПАН.) Але гэта не будзе мець ніякага дачынення да абрання адзінага кандыдата, а наадварот, будзе тармазіць магчымасць яго вылучэння», — лічыць Калякін.

У цэлым жа, паводле яго меркавання, «нічога новага сёння не адбылося». «Калі яны жадаюць, каб быў не адзіны кандыдат, а кандыдат ад «Народнага рэферэндуму», тады ўсё зразумела з гэтым рашэннем. Але яшчэ сёння раніцай яны казалі пра неабходнасць адзінага кандыдата, а не кандыдата ад «Народнага рэферэндуму», — заўважыў Калякін.

Нагадаем, аналагічным чынам пракаментаваў сённяшнюю падзею і старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Паводле яго слоў, на сёння можна гаварыць, хутчэй, пра вылучэнне адзінага кандыдата не ад дэмакратычных сіл, а ад кампаніі «Народны рэферэндум».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць