Свет1414

У Пецярбургу ў пастарунку паліцыі памерла затрыманая за крадзеж масла 81-гадовая блакадніца

81-гадовая жыхарка Пецярбурга памерла ў аўторак, 3 лютага, на парозе аддзела паліцыі Кранштата, куды яе прывезлі пасля магазіннага крадзяжу, паведаміла прэс-служба рэгіянальнага ўпраўлення МУС

Жанчыну затрымалі каля 15:30, пасля чаго прывезлі ў паліцыю. На ўваходзе пенсіянерцы стала кепска, паліцэйскія выклікалі «хуткую дапамогу», аднак медыкі не змаглі яе выратаваць. Дактары дыягнаставалі, што жанчына памерла ад вострай сардэчнай недастатковасці.

У паведамленні паліцыі сказана, што жыхарку Кранштата паліцыі перадала адміністрацыя крамы, якая затрымала яе за крадзеж тавару, назва якога не згадваецца. 81-гадовую жанчыну абвінавацілі ў крадзяжы трох пачкаў масла з крамы «Магніт» на Шырокай вуліцы. Агульны кошт скрадзенага не перавысіў 300 расійскіх рублёў (каля 69 тыс. беларускіх).

Высветлілася, што пенсіянерка з'яўлялася блакадніцай.

Кіраўнік раённай ячэйкі Эма Лёшына ахарактарызавала загінулую жанчыну як акуратную і прыемную ў зносінах. Яна дадала, што не верыць, быццам пенсіянерка неаднаразова здзяйсняла магазінныя крадзяжы.

«Мы лічым, што ў яе было часовае памутненне, а калі яе даставілі ў паліцыю, яна ўсвядоміла тое, што здарылася, і сумленне не вытрымала», — сказала Лёшына.

«Магчыма, калі яна пайшла ў краму, у яе гэта і здарылася. Зразумейце правільна, я не хачу сказаць, што яна была не ў сабе, але мы ўжо старыя. Памяць у многіх ужо губляецца… У тое, што яна зрабіла нешта злачыннае і наўмыснае, мы, вядома, не верым. Гэта пляма на нас, блакадніках…

Яна была забяспечаным пенсіянерам. Як блакадніцай яна атрымлівала 25 тысяч рублёў у месяц (5,75 млн беларускіх у эквіваленце). А гэтыя гандлёвыя сеткі гатовыя за капейкі забіць чалавека», — дадала Лёшына ў размове з радыёстанцыяй «Эхо Петербурга».

Пасля выпадку супрацоўнікі магазіна зачыніліся «па тэхнічных прычынах». 

Каментары14

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт12

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт12

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць