Свет1111

Ці маюць расійскія вайскоўцы пры сабе пашпарты?

Расійскія тролі масава сцвярджалі, што пашпарты ў руках Парашэнкі не маглі належаць расійскім вайскоўцам. Ці так гэта?

Пятро Парашэнка паказвае расійскія пашпарты ў Мюнхене. Фота Ройтэрз.

«Пашпарты, што паказваў Пятро Парашэнка ў Мюнхене, не могуць належыць расійскім вайскоўцам, яны ж вайскоўцы, у іх ваенныя білеты. а пашпарты забіраюць», — масава пісала расійская пятая інтэрнэт-калона, у тым ліку на нашым сайце.

Аднак сёння адбіраць у вайскоўца пашпарт незаконна. Гэта пацвердзіла ў 2009 годзе Міністэрства абароны Расіі.

Пасведчаннем асобы вайскоўца ёсць яго вайсковы білет, які замяняе пашпарт. Але і пашпарт адбіраць, па цяперашнім расійскім заканадаўстве, няможна.

Разам з ваенным білетам у Расіі існуе таксама пасведчанне асобы вайскоўца, што служыць па кантракце, але і яно не адмяняе пашпарта.

Тэарэтычна, расійскія вайскоўцы могуць мець пры сабе пашпарт, калі ваююць на тэрыторыі іншай краіны. Праўда, пра тое, ці маюць расійскія вайскоўцы пашпарты ва Ўкраіне, невядома — афіцыйна расійскіх войск ва Украіне няма (дый у Крыме спачатку таксама «не было», потым высветлілася, што былі).

Найміты, дабраахвотнікі і ўсе іншыя, хто едзе з Расіі ваяваць ва Украіну не ад імя расійскай арміі, вольныя мець пры сабе пашпарт. Што праўда, і мясцовыя жыхары Данеччыны ці Луганшчыны могуць атрымаць расійскія пашпарты, але жыць на тэрыторыі Украіны.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мелітопалі ГУР падарваў «буханку» з расійскімі аператарамі дронаў3

Магілёўскім ліфтам дабавяць хуткасці8

Аксамітны сезон: дзе можна адпачыць і колькі давядзецца патраціць2

«Яны што, верталёт прэзідэнта саб’юць?!» Лукашэнка пра намер Еўропы збіваць расійскія самалёты над сваёй тэрыторыяй33

НАСА адправіць астранаўтаў у самы далёкі касмічны палёт у гісторыі5

Наста Краўчанка распавяла, што паклоннікі прыпісваюць ёй love story з пераможцам «Інтэрбачання»5

Суд распачаў справу аб эканамічнай неплацежаздольнасці «Белвеста»

Зяленскі: Мы будзем наносіць удары ў адказ, каб прымусіць Расію да дыпламатыі12

У Малдове праходзяць парламенцкія выбары, вызначальныя для курса краіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць