Здарэнні

Ініцыятар уцёкаў з суда Савецкага раёна Мінска растлумачыў свае дзеянні нервовым зрывам

Следчыя органы абнародавалі некаторыя падрабязнасці справы аб спробе ўцёкаў з суда Савецкага раёна Мінска 20 лістапада мінулага года.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, ініцыятар уцёкаў матываваў свае дзеянні нервовым зрывам у сувязі з незадаволенасцю ходам судовага працэсу і, у прыватнасці, нежаданнем быць асуджаным на працяглы тэрмін пазбаўлення волі, пра які хадайнічаў дзяржабвінаваўца перад судом.

Паводле інфармацыі следства, у раённым судзе разглядалася крымінальная справа аб махлярстве, учыненым групай асоб у асабліва буйным памеры. Пасля заканчэння судовага пасяджэння двое братоў 1979 і 1983 гадоў нараджэння, якія праходзілі па справе ў якасці абвінавачваных, у канвойным пакоі аказалі супраціў супрацоўнікам міліцыі і спрабавалі уцячы. Дзякуючы зладжаным дзеянням канвою спроба ўцёкаў прадухілена. 

Спрабуючы ўцячы, старэйшы брат скарыстаўся фрагментам металічнай трубы, знойдзенай у адным з памяшканняў агульнага карыстання. Ім ён нанёс аднаму з канваіраў цяжкія цялесныя пашкоджанні, але супрацоўнік міліцыі здолеў абясшкодзіць нападаўшага. Два іншыя канваіры прымянілі спецыяльныя сродкі і фізічную сілу для спынення дзеянняў зламысніка і малодшага брата, які спрабаваў аказаць яму садзейнічанне. Пры гэтым былі зробленыя папераджальныя выстралы з табельнай зброі. Траўміраваны супрацоўнік міліцыі быў шпіталізаваны, яму аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога. 

Нагадаем, абвінавачваныя — грамадзяне Казахстана, жыхары Алматы.

Старэйшы з фігурантаў абвінавачваецца ў спробе ўцёкаў з-пад варты, учынены групай асоб з прымяненнем насілля (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 413 КК) і замаху на забойства супрацоўніка міліцыі ў сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку (ч. 1 арт. 14 і арт. 362 КК); малодшы — у спробе уцёкаў (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 413 КК) і дапамаганні ў замаху на забойства супрацоўніка міліцыі (ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 14 і арт. 362 КК).

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат3

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну6

Расія пасля радыкалізацыі рыторыкі Трампа на 40% узмацніла атакі на ўкраінскія гарады

Юлія Міцкевіч: Мае словы пра турму вырвалі з кантэксту. Супраць мяне арганізавалі кампанію цкавання38

Беларусбанк адмяняе аплату за пераводы паміж карткамі ўнутры банка1

Гэтай ноччу ў Беларусі назіралі палярнае ззянне ФОТЫ

У Беларусі зменяцца правілы выдачы крэдытаў

На мінскай Камароўцы адзін баравік прадаюць за 9 рублёў

У Мінску здаюць жыллё разам з бабуляй. Абвестка выклікала гарачую дыскусію4

Унучка Трампа прадае світшоты са сваімі ініцыяламі па $1304

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат3

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць