Улада22

Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб парадку атрымання і выдаткоўвання замежнай бязвыплатнай дапамогі

Палажэнне аб парадку атрымання, уліку, рэгістрацыі, выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі, кантролю над яе атрыманнем і мэтавым выкарыстаннем, а таксама рэгістрацыі гуманітарных праграм зацверджана дэкрэтам № 5 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 жніўня. Тэкст дакумента размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дэкрэце вызначаны пералік мэтаў, на якія можна выкарыстоўваць замежную дапамогу. У прыватнасці, дазволена выкарыстоўваць сродкі для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару; правядзення навуковых даследаванняў, распрацовак, навучання, а таксама рэалізацыі навукова-даследчых праграм; садзеяння ахове гісторыка-культурнай спадчыны, развіццю бібліятэчнай і музейнай справы, кінематаграфіі, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога і іншых відаў мастацтваў (уключаючы стварэнне новых твораў, падрыхтоўку канкрэтных праграм, пастаноўку спектакляў), правядзення культурных мерапрыемстваў, а таксама развіцця і падтрымкі народнай творчасці, народных промыслаў (рамёстваў), развіцця асабліва падахоўных прыродных тэрыторый, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Акрамя таго, замежную бязвыплатную дапамогу можна будзе выкарыстоўваць для забеспячэння выканання пакаранняў, прафілактыкі правапарушэнняў і прапаганды законапаслухмянага ладу жыцця; аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку медыка-сацыяльнай дапамогі; аказання сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, пенсіянерам, дзецям, мнагадзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям, а таксама грамадзянам, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі; умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў, будаўніцтва, рамонту (рэканструкцыі) аб'ектаў сацыяльнага прызначэння; развіцця фізічнай культуры і спорту, дзіцяча-юнацкага спорту, у тым ліку правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы; а таксама іншых мэтаў, якія вызначаюцца Кіраўніцтвам справамі прэзідэнта.

Устаноўлена, што адносна дапамогі ў памеры, які не перавышае 500 базавых велічынь на дату яе паступлення, праекты рэалізуюцца без узгаднення з прэзідэнтам. Калі памер дапамогі перавышае 500 базавых велічынь, патрабуецца ўзгадненне прэзідэнта на яе выкарыстанне.

Замежная дапамога не можа быць выкарыстаная для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам, або фінансавання палітычных партый, саюзаў (асацыяцый) палітычных партый; падрыхтоўкі або правядзення выбараў, рэферэндумаў, адклікання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў мясцовага Савета дэпутатаў, арганізацыі або правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетавання, забастовак, вырабу або распаўсюджвання агітацыйных матэрыялаў; правядзення семінараў або іншых форм палітычнай і агітацыйна-масавай работы сярод насельніцтва.

Акрамя таго, у дэкрэце ўстаноўлены парадак расходавання замежнай бязвыплатнай дапамогі, якая атрымліваецца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Беларусі. 

Асноўныя палажэнні дэкрэта набываюць моц праз шэсць месяцаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр музыка Ігар Конік

Дваіх дэпартавалі, двое з'ехалі самі. У Польшчы расказалі пра беларусаў, затрыманых пасля канцэрта Каржа2

Расія заблакавала продаж Райфайзэнбанка: хоча захаваць фінансавы мост з Захадам1

Грошай няма, але хачу кватэру. Што прапануе банк па новай акцыйнай стаўцы?

Пад Мінскам паветраны шар прызямліўся проста на дарогу

У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці забіты старшыня «савета дэпутатаў»1

Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць47

Банкі будуць прымаць даляры, якія свецяцца3

Колькасць нелегальных мігрантаў на польска-беларускай мяжы рэзка вырасла23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць