Эканоміка7575

Абвешчаная дэнамінацыя: з 2016 года ў Беларусі з'явяцца манеты, а банкноты зменяць выгляд

У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка краіны, Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ №450 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь».

Вось так будуць выглядаць новыя грошы:

Дакументам пастанаўляецца правесці з 1 ліпеня 2016 года дэнамінацыю афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і зрабіць замену па 31 снежня 2016 года грашовых знакаў узору 2000 года ў выглядзе банкнот на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў выглядзе банкнот і манет у суадносінах Br10 тыс. ва ўзорах 2000 года да Br1 у грашовых знаках ўзору 2009 года.

Памятныя банкноты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам, з 1 ліпеня 2016 года падлягаюць прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў у суадносінах, паказаных вышэй, памятныя і зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацбанкам, падлягаюць прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.

Указам устанаўліваецца, што 1 беларускі рубель ўзору 2009 роўны 100 беларускім капейкам ўзору 2009 года.

З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года грашовыя знакі ўзору 2000 года і грашовыя знакі ўзору 2009 знаходзяцца ў паралельным звароце, абавязковым да прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў у паказаных вышэй суадносінах.

Абмен грашовых знакаў узору 2000 года на грашовыя знакі ўзору 2009 года ажыццяўляецца без абмежаванняў і без спагнання ўзнагароджання з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019 года — у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, з 1 студзеня 2020 па 31 снежня 2021 года — у Нацыянальным банку.

З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года вытворцы, прадаўцы, пастаўшчыкі, выканаўцы і іх прадстаўнікі пры прадастаўленні спажыўцам інфармацыі аб прапанаваных таварах (работах, паслугах) абавязаны ўказваць цэны (тарыфы) у грашовых знаках ўзору 2000 года і грашовых знаках ўзору 2009 года.

Нацыянальнаму банку даручана забяспечыць выпуск у абарот грашовых знакаў узору 2009 года і вывад з абарачэння грашовых знакаў узору 2000 года з улікам палажэнняў указа.

***

Пра дэнамінацыю беларускага рубля і тое, якімі будуць новыя грошы, Аляксандр Лукашэнка казаў яшчэ ў красавіку 2014 года.

Правядзенне дэнамінацыі — перадусім піяр-ход, заяўка на перамены перад інаўгурацыяй. Аднак гэта яшчэ і заява на новы эканамічны курс.

Усе мінулыя гады дзейнічала мадэль інфляцыйнага росту. Адмова ад яе — гэта адмова ад напампоўвання эканомікі пустымі грашыма. Такі паварот, калі ўлады вытрымаюць яго, азначае радыкальную зменц курсу.

Дэнамінацыя была патрэбная ўжо даўно, але інфляцыйны шлях развіцця эканомікі не дазваляў Пракаповічу і Ермаковай нават заікацца пра адкідванне нулёў. Цяпер жа каманда Нацбанка дэкларуе галоўнай мэтай не нарошчванне ВУП, а стабілізацыю інфляцыі, хаця б да ўзроўню ніжэй за 10%.

Каментары75

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць