Эканоміка4242

Лукашэнка: Беларускія чыноўнікі перасядуць на «Джылі»

Беларускія чыноўнікі — ад кіраўнікоў раённага ўзроўню да міністраў — надалей пры здабыцці службовых аўтамабіляў павінны арыентавацца выключна на прадукцыю айчыннага аўтапрама. Адпаведнае даручэнне даў сёння Аляксандр Лукашэнка, аглядаючы выставу найноўшых узораў тэхнікі, што вырабляецца на беларускіх прадпрыемствах машынабудавання.

На выставе, у прыватнасці, быў прадстаўлены легкавы аўтамабіль прадстаўніцкага класа, вытворчасць якога СЗАТ «БелДжы» плануе пачаць у Беларусі ўжо ў трэцім квартале гэтага года. Кіраўнік краіны высока ацаніў навінку з пункту гледжання зручнасці, аснашчанасці і дызайну. «Ніякага імпарту для чыноўнікаў, акрамя прэм'ера, віцэ-прэм'ераў і вышэйшых службовых асобаў», — даручыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым растлумачыў, што гаворка не ідзе пра тое, каб за адзін раз перасадзіць усіх службоўцаў на гэтыя аўтамабілі, бо на гэта сышлі б велізарныя сродкі. Таму замену неабходна вырабляць паступова, па меры ўзнікнення такой неабходнасці. «Трэба купляць свае аўтамабілі, тым больш яны ў два разы танней за нямецкія», - адзначыў беларускі лідар.

«Вы сказалі, што машына добрая, значыць, няхай чыноўнікі купляюць. Даручэнне Шэйману (кіраўнік спраў прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман), няхай прапрацоўвае, дзе, колькі па плане па ўсёй вертыкалі, пачынаючы ад старшыні райвыканкама і заканчваючы міністрамі», — сказаў кіраўнік краіны.

«Самае галоўнае, што мы гэта робім у сябе. Калі гарантыю не вытрымаюць, то прыехаў на завод і зрабіў», - рэзюмаваў беларускі лідар.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць