Грамадства88

У Мінску будуць судзіць добраахвотніка «Правага сектара»

У Фрунзенскім судзе Мінска 20 красавіка пачнуць судзіць жыхара Наваполацка Тараса Аватарава, добраахвотніка «Правага сектара», якога затрымалі ў лістападзе 2015 году на чыгуначным вакзале ў Мінску пасьля прыезду з Украіны.

Паводле зьвестак Сьледчага камітэту, у рэчах затрыманага была самаробная граната і пісталет «Макарава». Пра асобу затрыманага адпачатку СК паведамляў, што яму 26 гадоў, раней вучыўся ў Полацкім унівэрсытэце.

Пазьней стала вядома імя і прозьвішча затрыманага. Тараса Аватарава будуць судзіць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — кантрабанда зброі і незаконны абарот зброі. Яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня.

Між тым у прадстаўнікоў «Правага сэктару», да якіх беларускія журналісты зьвярнуліся па камэнтар пасьля затрыманьня Тараса Аватарава, узьніклі сумненьні адносна зброі, якую ён нібыта правёз празь мяжу з Украінай.

«Калі шчыра, фатаздымкі зброі, якую ў яго нібыта канфіскавалі, вельмі зьдзіўляюць. Пісталет Макарава тут рэдкасьць. На чорным рынку ён каштуе больш за 1000 даляраў. А штука баксаў — дурныя грошы! АКС-74, напрыклад, каштуе ад 300 да 700 баксаў. Мы лічым, што яго маглі ўзяць «голым», але з дакумэнтамі. А іншае да справы ўжо прыклалі», — падзяліўся з Эўрарадыё сваім разважаньнямі адзін з байцоў «Правага сэктару».

Назіральнікі заўважаюць, што Тарасу Аватараву не інкрымінуецца артыкул аб наёмніцтве, паводле якога, як паведамлялі беларускія праваахоўнікі, былі заведзеныя дзясяткі крымінальных спраў на беларусаў, якія на розных баках удзельнічалі ў ваенным канфлікце ва Ўкраіне.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць