Грамадства1010

У інтэрнэце з'явілася петыцыя за забарону парадаў з ваеннай тэхнікай у межах горада

Аўтар «супрацьпараднай» петыцыі Антон Матолька тлумачыць, чаму гэтае мілітарызаванае шоў – не толькі выкіданне грошаў, але і шкодная традыцыя.

Рэпетыцыі адгрукалі, наперадзе – маштабнае шоу. Неабходнае для дзейнай улады і яе электарату, безумоўна не таннае і знішчальнае для дарожнай інфраструктуры. Сёлета праціўнікі правядзення ў горадзе парадаў з выкарыстаннем механізаванай вайсковай тэхнікі ўпершыню аформілі свае прэтэнзіі. Колькасць падпісантаў петыцыі расце, на момант публікацыі іх было больш за 1800.

Белсат паразмаўляў з аўтарам петыцыі, блогерам і фатографам Антонам Матолькам. 

– З года на год паўтараюцца нараканні мінчукоў: немагчыма перасоўвацца па горадзе, няма чым дыхаць, шкада дарожнага палатна… Чаму менавіта сёлета аформілі петыцыю?

– Надакучыла, што ахвочых панаракаць шмат, а самая ідэя стварэння скаргі, калектыўнага звароту ці петыцыі гадамі вісіць у паветры. Але ніхто не бярэцца гэта аформіць. Было б лагічна, калі гэтую справу зрабілі б палітыкі, напрыклад, ці эксперты, якія выступаюць вострымі крытыкамі парадаў. Не робяць, то стварыў сам. Можа не зусім прафесійна, але выбачайце!

– Чым найбольш замінаюць рэпетыцыі і самі ваенныя святы ў сталіцы?

– Найгоршае хіба тое, што з-за танкаў не могуць свабодна перасоўвацца машыны «хуткай дапамогі». Учора быў няшчасны выпадак – наведніца караоке-клуба ўпала ў падвал разгрузачнай рампы будынка і пашкодзіла галаву. Праз заторы, створаныя падчас генеральнай рэпетыцыі парада, «хуткая» дабіралася да месца здарэння 40 хвілін. На шчасце, дзяўчына дачакалася. Але сённяшнія загалоўкі маглі быць іншыя, кшталту «Яна памерла, бо па горадзе ішлі танкі»

– На ваш погляд, ці варта агулам працягваць традыцыю ваенізаваных шоу?

– Паводле розных падлікаў, толькі ваенныя выдаткі на арганізацыю і правядзенне параду вагаюцца ад $1 млн да $2 млн. Гэта немэтазгодныя выдаткі. Гэта бестурботнае выкідванне ў нікуды грошай, якія б маглі пайсці на будаўніцтва шпіталя, у навуку, адукацыю. Бо гэта не паказуха, а рэальны плён. Калі ж абстрагавацца ад эканамічных прычын, то калі ласка – маем разбітае гусеніцамі тэхнікі дарожнае палатно, маем заторы ў сталіцы і звязаны з імі калапс. Негатыў ёсць, і ён немалы нават з боку тых, хто пойдзе на святкаванне.

– Ці вы сам бывалі на гэтых шэсцях, дэманстрацыі тэхнікі, а потым танцах ды салютах?

– Вельмі часта даводзіцца працаваць там у якасці фатографа. Парад на Дзень Рэспублікі часта адбываецца ў спёку, шмат хто не вельмі добра сябе адчувае ў натоўпе. Але людзі туды прыходзяць, прыводзяць дзяцей. Бо для іх не арганізоўваюць іншых святаў, якія б не былі звязаныя з вайсковым жыццём. Жывём жа ў мірны час, то чаму не зладзіць іншы фармат святкавання нават на 3 ліпеня? Ці калі так ужо прычапіліся да неабходнасці лязгаць зброяй, чаму не рабіць гэта на палігоне за Мінскам, арганізаваўшы датуль бясплатны праезд.

– Антон, у петыцыі вы збольшага данеслі, што не пасуе гараджанам. Колькі подпісаў трэба сабраць, каб петыцыя мела плён?

– Няма такой нормы ў Беларусі, што напрыклад пасля 30 тысяч подпісаў улада мусіць да нас прыслухацца! Гэтая петыцыя будзе калектыўным зваротам беларусаў да Міністэрства Абароны, Адміністрацыі прэзідэнта і Мінгарвыканкама. Чым больш прозвішчаў будзе ў пераліку, тым лепш. Таму я звяртаюся да ўсіх, хто ў гэтымі днямі ўзгадвае ў сацыяльных сетках парад ці звязаныя з ім цяжкасці: пад сваім тэкстам ці фота змясціце, калі ласка, і спасылку на петыцыю. Калі самі не здагадаліся ці паленаваліся яе стварыць, то дапамажыце сабраць подпісы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі1

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька13

«Дзе людзі?» Як улады пакінулі гамельчукоў без Цэнтральнага пляжа на цэлае лета2

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў2

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»10

Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і23

У Гродне восем чалавек судзяць за ўдзел у дваровых чатах6

Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек5

Міжзоркавая камета, якую параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў3

Польскія пагранічнікі расказалі, колькі чалавек не пусцілі з Літвы ў Польшчу пасля аднаўлення памежнага кантролю паміж краінамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі1

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць