Грамадства3434

Найлепшы бамбардзір у гісторыі футбольнай зборнай Беларусі: «Расея акрыяла духам, пачала заваёўваць аўтарытэт, і ЗША сталі ладзіць рэвалюцыі»

Былы паўабаронца футбольнай зборнай Беларусі Максім Рамашчанка паразважаў аб палітычных пытаннях.

Рамашчанка — выхадзец з Украіны, але стаў гуляць за зборную Беларусі і стаў яе найлепшым снайперам.

— На Украіну часта ездзіце?

— Не заўсёды ўдаецца. Дзеці выраслі, трэба выдзяляць ім час, плюс праца. Хоць сваякоў там засталося шмат — і ў Кіеве, і ў Паўлаградзе. Дарэчы, я нарадзіўся ў Славянску, дзе ішлі актыўныя баявыя дзеянні, але блізкія адтуль даўно з'ехалі.

— У краіне моцна ўпаў узровень жыцця?

— Так, і шмат хто незадаволены палітыкай Парашэнкі. Шкада, што так адбываецца, што заходнія партнёры ўплываюць на крэўныя зносіны, якія адбудоўваюць стагоддзямі. Чужы чалавек перашкаджае і ламае нашу гісторыю.

— Вы шмат паездзілі па Еўропе. Яна гіне?

— Відаць, што часткова яе шантажуюць. Яна залежная ад заходніх сяброў і вымушана дзейнічаць пад ціскам. Усе гэтыя санкцыі ж дзейнічаюць супраць еўрапейскіх краін, і яны гэта разумеюць. Але не могуць нічога змяніць.

— Упэўнены, што Амерыка сапраўды марыць разваліць Расею?

— Вядома. Навошта тады яна спрабуе нас заняволіць? Жылі б ціха і спакойна. Напрыклад, калі ў нас на паліцах не было прадуктаў пры Гарбачове, ніякіх дзеянняў не рабілася. Майданы не ладзіліся, таму што мы не супраціўляліся. А тут Расея акрыяла духам, пачала заваёўваць аўтарытэт, і яны сталі ладзіць рэвалюцыі. Тут усё зразумела, — паведаміў Рамашчанка.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць