Усяго патроху1010

У Глыбокім прайшоў традыцыйны Вішнёвы фэст: на ім былі заўважныя і кітайцы

У Глыбокім, цягам мінулага тыдня, прайшоў IV міжнародны Вішнёвы Фестываль. Мяркуючы па сцягах на флагштоках, прыехалі госці, ці прадстаўнікі амбасадаў: з Расіі, Малдовы, Польшчы, Нямеччыны, Грузіі, Латвіі, Літвы, Арменіі, Францыі. У горадзе з’явіўся яшчэ адзін новы помнік – помнік сям’і.

Прынята лічыць, што першыя высокагатунковыя вішнёвыя сады на Глыбоччыне, у 1930-я гг, за «польскім часам», заклаў легендарны павятовы аграном Баляслаў Лапыр*.

Сапраўдны беларускі патрыёт, які не толькі вучыў беларускіх сялянаў земляробству, але ствараў у вёсках фальклорныя гурткі, ставіў беларускія спектаклі, распаўсюджваў беларускія кніжкі і календары. За што прыйшоў у няміласць да тагачасных польскіх уладаў і ў 44 гады быў адпраўлены на «emeryturu» (пенсію). З-за чаго пачаўся міжнародны скандал. У Глыбокім, перад выбухам Другой сусветнай вайны, ужо дзейнічала нямецкая рэзідэнтура. У самых чытаных нямецкіх газетах было апублікавана, што ў Польшчы прыцясняюцца нацыянальныя меншасці: украінцы, беларусы і немцы. Як прыклад пададзена, што ў Глыбокім, у 44 гады, не маючы ніякіх прэтэнзіяў да прафесіі, быў звольнены аграном Баляслаў Лапыр, за тое, што – беларус. Палякі ледзьве залагодзілі гэты скандал.

Прапаноўвалі Лапыру любую пасаду – бурмістра, войта, нават міністра сельскай гаспадаркі – абы немцы заторкнуліся… У часе нямецкай акупацыі Баляслаў Лапыр быў начальнікам Глыбоцкага раёна. Менавіта, дзякуючы яму глыбоцкія касцёл і царква перайшлі на беларускую мову. Аднак, Лапыр уступіў у канфлікт з нямецкай уладай, выказаўся (бегла валодаў нямецкай мовай) негатыўна наконт знішчэння беларускіх вёсак разам з яе жыхарамі. На што, высокапастаўлены нямецкі афіцэр, сказаў – за негатыўнае выказванне ў адрас «вышэйшай расы» – адна дарога: альбо канцлагер, альбо расстрэл. А самі беларусы могуць патрапіць у спіс нацыяў, якія варожа настроеныя да «вышэйшай расы». Як кампраміс, ён параіў Баляславу Лапыру з’язджаць на выспу Руген, у маёнтак яго сябра, ды займацца там агранаміяй. Лапыры з’ехалі туды ўсёй сям’ёй. З заняццем выспы Чырвонай Арміяй, Баляслаў Лапыр з сям’ёй быў дэпартаваны за калючы дрот у Ваўкавыск. Пасля апошняга выкліку на допыт – да сям’і ўжо не вярнуўся.

Імя Баляслава Лапыра заўсёды згадваецца пры ўрачыстым адкрыцці Вішнёвага Фестывалю. Што датычна цяперашняга Фестывалю, то бачна, – з кожным чарговым правядзеннем, яго арганізатары набіраюцца ўсё большага досведу. Ён ужо становіцца вядомым на Беларусі, раскручаным і прывабным турыстычным брэндам. Прыязджае шмат гасцей не толькі з Беларусі, але і «дальняга замежжа». Добрая гандлёвая пляцоўка не толькі для мясцовых ІПэшнікаў, але і мінскіх. І штораз на Фестывалі – болей вышыванак і беларускай мовы! Глыбокае дадаецца новымі помнікамі і скульптурнымі кампазіцыямі.

Цягам тыдня на фестывалі адбывалася шмат культурніцкіх і спартыўных мерапрыемстваў.

Не буду займаць увагу кожным з іх паасобку, але адзначу, што гэты Фестываль запомніцца шыкоўным выступленнем гасцей з Грузіі. Здагадайцеся, з якога гораду? Так, так! З ­– Тэлаві! (Фільм «Міміно», памятаеце! Вактанг Кікабідзэ датэлефанаваўся не ў Тэлаві, а ў Тэль-Авіў). Гэта было адзінае са шматлікіх выступленняў замежных калектываў, калі прысутныя на галоўнай сцэне гледачы, ўсталі са сваіх месцаў і працягла пляскалі ў далоні.

Грузіны на фестывалі ў Глыбокім

Як Глыбокае змагло размясціць сотні замежных гасцей? Не хвалюйцеся! Глыбокае цяпер – не тое, што было дзесяць гадоў таму. Цяпер у горадзе не толькі ЖКГоўская гасцініца, а больш за дзясятак «крутых» прыватных гатэляў, якія могуць прыняць самых патрабавальных і капрызных госцяў!

Адной з цікавостак свята – была прэзентацыя панадворкаў сельскіх саветаў. У кожнага – свая канцэртная праграма, свае намёты з пачастункамі. Зразумела, асноўным інгрэдыентам была вішня – ва ўсіх намінацыях: печыва, тарты, пірагі, а таксама – наліўкі і віны. Усе гэтыя панадворкі абышлі Алег Морхат, кіраўнік раёна і Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Натуральна, гаспадары кожнага панадворка стараліся, як мага далей і на доўгі час, ад лішніх вачэй, завабіць высокіх госцяў у глыб намётаў. А там стараліся спакусіць іх вішнёвымі наліўкамі! А ў кожнага сельсавета – свoй адмысловы рэцэпт! А панадворкаў – з дзясятак! І ў кожным частуюць!!! Цяжкая задача адмовіцца ад гасціннасці!

Побач з высокім начальствам прысутнічала і кітайская дэлегацыя. З якой мэтай прыехалі кітайцы ў Глыбокае? Такое пытанне ніхто не задаваў! І так зразумела! Набаілі ім, хіба, на добры тутэйшы інвестыцыйны клімат?

Традыцыйна на Фестывалі, у заключны дзень, праводзіцца конкурс баяністаў, а кіраўнік раёна ўручае гран-пры пераможцу — новы гармонік.

Ды й сам Алег Морхат, сцвярджае, што калі не дзесяць гармонікаў парваў за сваё жыццё, дык два – дакладна.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць