Грамадства33

Расіянку, якая «пажартавала» ў мінскім аэрапорце пра траціл, аштрафавалі на 25 базавых

Грамадзянка Расія Марыя Рымар, затрыманая ў мінскім аэрапорце за паведамленне аб тратыле, аштрафаваная на 25 базавых велічыняў (525 новых рублёў) за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Такое рашэнне прыняў 4 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Мінска.

Падчас пасяджэння — чацвёртага па ліку — Рымар давала тлумачэнні па справе. Яна паведаміла, што супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі яе ў аэрапорце, не назваліся і не растлумачылі прычыны яе затрымання, не зачыталі яе правы і абавязкі, чым, на яе думку, парушылі заканадаўства аб органах унутраных спраў. Акрамя таго, Рымар патлумачыла, што дзейнічала ў мэтах самаабароны, калі адхіналася ад супрацоўніка міліцыі, які спрабаваў канфіскаваць у яе пашпарт і заломваў руку.

Паводле слоў падсуднай, яна думала, што за 5-10 хвілін растлумачыць міліцыянеру сваю пазіцыю і вылеціць з аэрапорта.

Адвакат Вадзім Мушынскі заявіў, што ў судзе былі ўсталяваныя абставіны «не зусім правільных паводзін з боку супрацоўнікаў міліцыі пры складанні адміністрацыйнага пратакола», у прыватнасці ў тым, што кожны супрацоўнік пры абмежаванні правоў і свабод грамадзяніна абавязаны назваць яму падставы для такога абмежавання.

На думку адваката, у судовым пасяджэнні было ўстаноўлена, у тым ліку з паказанняў сведак — міліцыянераў, што ніхто з іх у момант затрымання не тлумачыў свае дзеянні. «Рымар наогул не было зразумела, за што яе знялі з рэйса: або з-за той фразы, якую яна сказала, або з прычыны нейкага канфлікту з супрацоўнікамі аэрапорта», — заявіў адвакат. Ён звярнуў увагу на тое, што міліцыянеры пры затрыманні «не знайшлі час нават назваць сябе». Як лічыць Мушынскі, падстаў для яе адміністрацыйнага пераследу няма.

Суд не ўзяў гэтыя довады да ўвагі і, улічваючы ў якасці змякчальнай акалічнасці наяўнасць у Рымар двух малалетніх дзяцей, прызначыў штраф у 25 базавых велічынь пры максімуме 50.

Пасля пасяджэння Рымар паведаміла, што мае намер абскардзіць рашэнне. Паводле яе слоў, папярэдняе следства па крымінальнай справе працягваецца. Тэрмін яго заканчэння праваахоўныя органы не паведамляюць.

Юрыст грамадскага ЛГБТ-руху «Аверс» з Самары Марыя Рымар, якая накіроўвалася з Кіева ў Маскву транзітам цераз Беларусь, была затрыманая ў мінскім аэрапорце 7 ліпеня. Паведамлялася, што яна няўдала пажартавала ў размове з інспектарам службы грамадскай бяспекі ў пункце надгляду перад пасадкай на рэйс, заявіўшы, што ў яе ў сумцы выбуховае рэчыва. У дачыненні да Рымар была распачатая крымінальная справа за лжывае паведамленне аб небяспецы, а таксама адміністрацыйная справа за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Да 18 ліпеня яе ўтрымлівалі ў СІЗА ў Мінску і Жодзіна, затым выпусцілі пад заклад у 2,5 тыс. дэнамінаваных рублёў. На ўвесь час следства і разгляду справы ў судзе Рымар не мае права пакідаць тэрыторыю Беларусі.

Раней Рымар паведаміла, што інфармацыя аб тратыле у сумцы была не жартам, а спробай пазбегнуць неабгрунтаванага, на яе думку, асабістага надгляду.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі7

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры5

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі7

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць