Грамадства99

Тры мінчанкі адпраўляюцца ў кругасветнае падарожжа, каб расказаць свету пра Беларусь

З Мінска 14 кастрычніка стартуе першае кругасветнае падарожжа выключна жаночай каманды пад лозунгам «Сустрэнемся ў Беларусі!», паведамілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску арганізатары праекта. Падарожніца Кацярына Бягун і дзве яе дачкі Аліса і Элізабет удзельнічаюць у народным праекце Begoonok, які мае на мэце расказаць свету пра Беларусь і запрасіць яе наведаць.

belarusbezgranic.by

Паводле слоў Кацярыны Бягун, удзельнічаючы ў гэтым праекце, яе сям`я вырашыла выканаць сваю даўнюю мару — пабываць у кругасветным падарожжы, а заадно стаць першай у свеце жаночай камандай, якая яго здзейсніць па ўсіх міжнародных правілах. Было вырашана, што ставіць задачу наведаць як мага больш краін няма сэнсу: не хопіць пашпарта на візы і штампы. Таму, сказала Бягун, трэба здзейсніць правільную кругасветку: наведаць усе пяць кантынентаў, прайсці па зямлі ці вадзе 40 тыс. кіламетраў, выкарыстоўваючы самалёт толькі для перамяшчэння з аднаго кантынента на другі, перасекчы ўсе мерыдыяны, двойчы перасекчы экватар, пабываць у двух процілеглых пунктах планеты. Акрамя таго, вандроўніцы хочуць пазнаёміцца з кожнай краінай знаходжання, а не проста адзначыцца там.

З Мінска каманда адправіцца праз усю Расію ў Манголію, далей у Кітай. Кітайскую візу жанчыны зрабілі загадзя, а астатнія збіраюцца атрымліваць па ходзе руху, тым самым даказваючы, што «з беларускім пашпартам у свеце няма межаў».

Далейшы маршрут: Тыбет, Непал, Індыя, В`етнам, Лаос і Камбоджа, дзе яны сустрэнуць Новы год. У 2017 годзе кругасветка працягнецца: Тайланд, Малайзія, Інданезія, Аўстралія, Паўднёвая Амерыка, ЗША, Іспанія. Бягун адзначыла, што ў працэсе планы могуць памяняцца, аднак вярнуцца ў Мінск каманда збіраецца ў чэрвені.

Адзін з партнёраў падарожжа, дырэктар рэкламнага агенцтва NEF TBWA Алег Раманаў паведаміў, што на ўсім працягу вандроўкі жанчынам абяцалі аказваць падтрымку праз консульствы ў розных краінах МЗС Беларусі і дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС.

«У дарозе вандроўніцы будуць сустракацца з беларускімі дыяспарамі, журналістамі, прадстаўніцтвамі беларускіх кампаній, будуць паказваць ролікі пра Беларусь, раздаваць сувеніры і запрашаць у госці, — сказаў ён. — Мы хочам выклікаць міжнародны рэзананс, каб гэта падарожжа прынесла бонусы Беларусі, каб як мага больш людзей даведалася пра яе і наведала. Цяпер, як ніколі, мы павінны заявіць пра сябе, пра тое, што мы — еўрапейская сучасная краіна з цікавымі, выдатнымі людзьмі — сціраем межы і павінны хутчэй інтэгравацца ў сусветную супольнасць, каб сюды прыязджалі людзі, прыходзілі інвестыцыі, беларускія тавары станавіліся ў свеце пэўным брэндам».

Раманаў адзначыў, што падарожжа — прыватная ініцыятыва, аднак любы ахвочы можа фінансава падтрымаць каманду. Для гэтага з 15 кастрычніка краўндфандынгавая платформа talaka.by аб`яўляе збор сродкаў. У продаж паступяць сувеніры з сімволікай праекта. Атрыманыя сродкі ад іх рэалізацыі пойдуць на падтрымку падарожнікаў і асвятленне праекта ў міжнародных выданнях.

Падчас падарожжа ўдзельніцы будуць весці дзённікі, здымаць ролікі. Відэасправаздачы, фотаматэрыялы будуць выкладвацца на сайце праекта «Беларусь без межаў» (belarusbezgranic.by) і ў сацыяльных сетках.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?9

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?9

ЗША ўвялі новы візавы збор. Кошт візы павялічыцца больш чым у два разы4

Уладальніка расійскіх брэндаў «Кірыешкі» і «Яшкіна» прызналі экстрэмістам і канфіскавалі ўсе актывы8

У былой псіхбальніцы ў Жодзішках цяпер выстаўляюць беларускіх мастакоў ФОТЫ14

ЗША дасць Украіне разведзвесткі для ракетных удараў па энергетыцы ўглыб Расіі

Ізраіль спыніў судны флатыліі Грэты Тунберг, сама Грэта затрыманая14

Твор Святланы Алексіевіч стаў крыніцай натхнення для амерыканскага фэнтэзі-бэстсэлера2

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту3

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?9

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць