NN.BY шукае дырэктара па маркетынгу.
Задача дырэктара па маркетынгу — генерацыя рэкламных ідэй, пошук рэкламы і манетызацыя кантэнту. Гэта павінен быць чалавек-дэміург, генератар ідэй, але з бізнэс-жылкай. Патрэбнае разуменне рынку анлайн-рэкламы, уменне ствараць натыўную рэкламу ці здольнасць хутка гэта асвоіць.
Пажаданы вопыт работы ў рэкламным агенцтве.
Аплата: стаўка + працэнт. Памер — большы, чым сярэдняя на рынку ў Мінску ў дадзенай сферы.
Дасылайце прапановы на [email protected]. (Як мінімум — кароткая біяграфія + асноўныя бачанні таго, што можаце рабіць.)
Рашэнне аб прыёме на работу будзе прымацца па выніках сумоўя.
NN.BY шукае таксама менеджара рэкламных праектаў.
Задача менеджара рэкламных праектаў — вядзенне канкрэтных рэкламных праектаў, з перспектывай росту. Патрэбнае разуменне рынку анлайн-рэкламы. Досвед работы з натыўнай рэкламай або ў рэкламным агенцтве вітаецца.

Каментары