Усяго патроху55

На свет з'явіўся праўнук Рыгора Барадуліна

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку журналіст Сяргей Шапран.

«Добрая навіна: у Рыгора Барадуліна нарадзіўся праўнук. Бацькі — Дамініка і Аляксей — назвалі хлопчыка Раманам.

Жонка паэта Валянціна Міхайлаўна кажа, што пачуваецца дужа шчаслівай і шкадуе толькі аб адным — што гэтага дня не дачакаўся Барадулін, які ўсё жыццё хацеў, каб у сям’і быў хлопчык, але нараджаліся адны дзяўчынкі — дачка Ілона, унучка Дамініка.

Падчас апошняй нашай з ім вялікай гутаркі ў лютым 2014-га дзядзька Рыгор казаў: «Мне заўсёды хацелася вялікай сям’і, бо без сям’і мы — нічога. Мая мама, светлая ёй памяць, гаварыла, калі я быў яшчэ малады: «Каб быў з доўгай барадой і каб у цябе было многа ўнукаў, якія б цягалі цябе за бараду і мясілі табе клёцкі».

«Мясіць клёцкі» — так у нас звычайна казалі, калі нехта нязлосна мясіў цябе кулачкамі ў жывот…»

Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай і ўнучкай Дамінікай, фота Глеба Лабадзенкі

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава7

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве ў беларуса скралі яркі Hyundai. Машыны ў Польшчы знікаюць рэгулярна, маштабы пужаюць9

Качанава: Каб нармальна жыць, трэба працаваць і нараджаць. Паглядзіце на Узбекістан49

Нахабны мядзведзь граміць пасекі ў Лагойскім раёне. Тамтэйшы люд ўжо і не ведае, як ратавацца

Масква заявіла, што Кіеў рыхтуе правакацыю: хочуць закінуць у Польшчу дыверсійную групу з Палка Каліноўскага8

«Я ніколі так хутка не бег». Магілёвец падчас начной рыбалкі сутыкнуўся з ваўчынай зграяй1

Праз атакі на расійскія НПЗ беларускі бензін вярнуўся на рынак РФ5

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў4

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава7

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць