Свет1818

Швецыя вяртае вайсковы прызыў

Emil Nordin, EXP

Урад Швецыі 2 сакавіка верне вайсковы прызыў — праект вяртання да прызыўной арміі падтрымалі ўсе партыі парламента.

Швецыя адмяніла прызыў сем гадоў таму. Нягледзячы на тое, што з пачатку XIX ст. Швецыя не ўдзельнічала ў ніводнай вайне, у 1901 г. у каралеўстве быў уведзены вайсковы абавязак. У гады халоднай вайны службу па прызыву праходзіла да 85% мужчынскага насельніцтва Швецыі. З тых часоў колькасць прызыўнікоў паступова скарачалася.

Да 2005 года вайсковаабавязанымі лічыліся толькі мужчыны, але з 2010-га было дазволена прызываць і жанчын. У тым жа годзе прызыўную армію вырашылі цалкам замяніць прафесійнай.

У пачатку 2016 года было праведзена апытанне, якое паказала, што больш за 70% жыхароў краіны падтрымліваюць вяртанне вайсковага абавязку.

Чыноўнікі тлумачаць вяртанне прызыву «расійскай пагрозай».

2 сакавіка Петэр Хультквіст заявіў выданню Nyheter24, што рашэнне ўрада звязана з агрэсіяй Расіі ва Украіне, а таксама з частымі выпадкамі шпіянажу і «іншымі крызісамі, у тым ліку на Блізкім Усходзе».

Аднак існуе і іншая прычына: нежаданне жыхароў Швецыі ісці ў прафесійную армію.

Кіраўнік Мінабароны ў інтэрв'ю «Шведскаму радыё» прызнаваў, што ўрад «сутыкнулася з цяжкасцямі», спрабуючы падтрымаць колькасць добраахвотнай арміі на неабходным узроўні.

Вайсковы абавязак не будзе ўсеагульным.

Першы прызыў адбудзецца 1 ліпеня 2017 года. Спярша 100 тысячам маладых людзей, якія нарадзіліся ў 1999 і 2000 гадах, разашлюць паведамленні і анкеты, прысвечаныя вайсковай службе. Затым з іх выберуць 13 тысяч чалавек, чатыром тысячам з якіх трэба прайсці вайсковую службу ў 2018 і 2019 гадах.

У далейшым мяркуецца паступова павялічыць колькасць прызыўнікоў да 8 тысяч чалавек у год. Шведы, якія нарадзіліся да 1999 года, будуць вызваленыя ад прызыву.

Аснову войска па-ранейшаму будуць складаць кантрактнікі

Каментары18

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць