Улада11

Тэлеканалы аглушаюць гледачоў рэклямай

Міністэрства гандлю падало ў суд на шэраг беларускіх тэлевізійных каналаў, абвінаваціўшы іх у парушэньні Закону аб рэкляме. Як паказала праведзеная праверка, рэкляма, што трансьлюецца на гэтых каналах, была занадта гучнай у параўнаньні з астатнімі перадачамі.

Міністэрства гандлю падало ў суд на шэраг беларускіх тэлевізійных каналаў, абвінаваціўшы іх у парушэньні Закону аб рэкляме. Як паказала праведзеная праверка, рэкляма, што трансьлюецца на гэтых каналах, была занадта гучнай у параўнаньні з астатнімі перадачамі. Экспэрты сьцьвярджаюць, што гэта было выклікана ня злым намерам тэлевізійнікаў, а недасканаласьцю наяўнага ў іх абсталяваньня.

Як паведамілі «Е» у Міністэрстве гандлю, якой, у адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам, павінна ажыцьцяўляць кантроль над выкананьнем заканадаўства аб рэкляме, праверка тэлеканалаў была ініцыявана “зьнізу”. Прыняць такое рашэньне супрацоўнікаў Міністэрства прымусілі сур’ёзнае павелічэньне колькасьці атрыманых скаргаў на ўзровень гуку рэклямы.

Каб высьветліць, ці сапраўдны тэлевізійнікі парушаюць п.11 арт.11 Закону «Аб рэкляме», у якім сьцьвярджаецца, што ўзровень рэклямы не павінен перавышаць узровень гуку трансьлюемых праграм, на пачатку красавіка чыноўнікі зьвярнуліся да спэцыялістаў Беларускага дзяржаўнага інстытута мэтралёгіі з просьбай праверыць гэтыя парамэтры на каналах СТВ, РТР, «НТВ-Беларусь», АНТ, «8-ы канал» і «Першы музычны».

Пасьля таго як новыя і вельмі ўважлівыя гледачы на працягу дастаткова доўгага прамежку часу замяралі ўзровень гуку на гэтых каналах зранку, удзень і ўвечары, высьветлілася, што практычна ўсе яны час ад часу грашаць павышанай гучнасьцю рэклямы. Праўда, грахі гэтыя выявіліся не такімі ўжо й страшнымі — на большасьці каналаў розьніца ва ўзроўні гуку рэклямы і перарываемай ёю перадачы вагаецца ў межах 1—2,5 дБА. Калі ўлічыць, што 1 дБА — мінімальная розьніца, якую можа адчуць чалавек, выходзіць, што рэкляма была не ткой ужо і гучнай. Спэцыялісты мяркуюць, што ейнае раздражняльнае дзеяньне на гледача грунтуецца ня толькі на яе гучнасьці, але і на іншых фактарах, якія выкарыстоўваюцца вытворцамі рэклямы, каб зрабіць яе больш прыкметнай. Знаходзяць яны і тлумачэньне таму, як моцна вылучаецца на фоне іншых вінаватых канал АНТ, розьніца паміж узроўнем гуку рэклямы і перадачаў дасягала 5 дБА. На іх думку, адна з прычынаў можа быць у тым, што пры зьмешваньні расейскіх перадачаў зь беларускай рэклямай узьнікаюць тэхнічныя складанасьці ў выроўніваньні ўзроўню гуку.

Як паказалі дасьледаваньні, гучней за ўсё гучыць рэкляма, якая перарывае сэрыялы і мастацкія фільмы, а вось узровень гуку шэрагу інфармацыйных перадачаў часам нават перавышае ўзровень гуку рэклямы.

Выступаючы на судовых працэсах, якія ідуць зараз над каналамі-парушальнікамі, іх прадстаўнікі спрабуюць абараняцца, спасылаючыся на супярэчнасьці ў нарматыўных дакумэнтах, у адпаведнасьці зь якім павінны праводзіцца такія дасьледаваньні. Так, на судзе над «Першым музычным”, які адбыўся на мінулым тыдні, галоўны інжынэр канала адмовіўся прызнаваць сябе вінаватым, заявіўшы, што вымярэньні, праведзеныя такім чынам, ў шэрагу выпадкаў могуць быць некарэктнымі.

Супрацоўнікі БелДЗІМу пярэчаць, што паколькі праведзеная імі сэрыя вымярэньняў паказала не адзінкавыя, а рэгулярныя перавышэньні ўзроўню гука, Закон «Аб рэкляме» быў парушаны ў любым разе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці47

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі абаронца ўбачыў маю справу, сказаў: «Капец». Памілаваная ўкраінка расказала пра беларускі СІЗА, калонію і нечаканае вызваленне13

Прызналі «экстрэмісцкімі» старонкі Radio Plato

У Гвінеі-Бісау скінулі прэзідэнта, які паўгода таму прыязджаў да Лукашэнкі

Падпольны попыт на далікатэснае мяса лемураў вядзе іх да вымірання

Кыргызы павіталі Лукашэнку перад юртай па-беларуску. Ён прамаўчаў ВІДЭА47

У Гомелі адкрылі помнік маршалу Ракасоўскаму16

Украіна на перамовах з ЗША адхіліла тры ключавыя патрабаванні «мірнага плана»22

У Расіі фітнэс-блогер памёр, рэкламуючы свой курс па пахудзенні1

У Мінпрацы патлумачылі, як беларусы з працай у Еўрасаюзе могуць пазбегнуць залічэння ў «дармаеды»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці47

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць