У Пінску, разьюшаны сьвятлом фараў і сыгналаў аўтамабіляў, ён кінуўся на першы-лепшы легкавік. Кіроўца спрабаваў ухіліцца.
Дзік пратараніў у Пінску легкавік. Здарэньне адбылося ноччу. У новым мікрараёне гораду, які прымыкае да лесапаркавай зоны, на дарогу выбег дзік.
Відавочна, разьюшаны сьвятлом фараў і сыгналаў аўтамабіляў, ён кінуўся на першы-лепшы легкавік. Кіроўца аўто спрабаваў пазьбегнуць сутыкненьня, аднак жывёліна вагой у 150 кіляграмаў пратараніла машыну. Ад сутыкненьня дзік загінуў. Людзі ў аўто не пацярпелі.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары