Аляксандр Лукашэнка сёння ў эфіры АНТ падзяліўся меркаваннем аб праблеме з хакейным інвентаром:

«З інвентаром… Як быццам самая вялікая праблема. Хоць і гэта не праблема. Калі пачалі па гэтым хакеі абмяркоўваць, падымаецца міністр унутраных спраў і кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, а што за праблема? Скажыце, дайце мне заданне — мы ў папраўчых установах… Для дзяцей. Ну, хакеісты ў нас крутыя, там «найкі» купім і канькі, і штаны. А ўсё астатняе мы пашыем. І штаны, і нават канькі зробім». Ён мае рацыю. Што, для дзетак там форму не сшыюць? Прытым для любога віду спорту. І грошы застануцца ў нас, і капейкі гэта будзе каштаваць. Трэба купіць нейкі станок, у нейкую ўстанову? Ну давайце купім яго. Але гэтым ніхто не займаўся».
Каментары