Меркаванні55

Фігуранты «працэсу 14-ці» зьвярнуліся з адкрытым лістом да Сукалы і Васілевіча

Старшыні Вярхоўнага Суду РБ сп.Сукалу

Генеральнаму Пракурору РБ сп. Васілевічу

13 лістапада 2008 году А. Лукашэнка на нарадзе па пытаньнях эфэктыўнасьці ўжываных мераў па барацьбе з карупцыяй агучыў перад шырокай грамадзкасьцю шмат фактаў адносна стану карупцыі у РБ. Так, адпаведна зьвесткам, распаўсюджаных у СМІ,А Лукашэнка даручыў Вам, сп.Васілевіч, вызваліць ад займаных пасадаў намесьніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра. А таксама завесьці супраць абодвух крымінальныя справы. А таксама Вам, сп.Сукала, было даручана вызваліць ад пасад судзьдзяў Ільіну, Есьмана і Паўлючук.

Нагадваем вам, што вышэйпералічаныя судзьдзі сталі сумна вядомымі дэмакратычнай грамадзкасьці задоўга да гэтага моманту. Так, судзьдзя Ільіна, акрамя прысуду Андрэю Клімаву, вызначылася у красавіку гэтага году таксама вынясеньнем беспрэцэдэнтна жорсткага прысуду Андрэю Кіму (1,5 гады зьняволеньня), а таксама несправядлівымі прысудамі астатнім удзельнікам акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Судзьдзя Есьман, якому давялося судзіць яшчэ трох удзельнікаў гэтай жа самай акцыі, таксама вынес аналягічныя прысуды.

Мы, ніжэй падпісаныя, у красавіку‑траўні гэтага году былі асуджаныя да 2 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня у выхаваўчыя установы. Былі асуджаны за удзел у мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Былі асуджаны проста таму, што патрэбна было кагосьці пакараць за нечакана актыўнае праяўленьне сваёй грамадзянскай пазыцыі. Быў асуджаны нават непаўналетні Максім Дашук. Андрэй Кім наогул трапіў за краты. Перагляд справы у Менскім гарадзкім судзе пакінуў прысуд без зьменаў. За гэты кароткі час, аднак, шмат чаго зьмянілася. Нягледзячы на бадзёрыя заявы кіраўніцтва дзяржавы пра адсутнасьць у нас у краіне палітычных зьняволеных, літаральна празь месяц пасьля перагляду прысуду Андрэй Кім быў «памілаваны» кіраўніком дзяржавы.

Чым аўтаматычна ў чарговы раз пацьвердзіў палітычную матываванасьць ягонага прысуду. Гэта сталася магчымым дзякуючы шматлікім чыньнікам, і ў тым ліку ціску міжнароднай супольнасьці.

Усе ж намаганьні перагледзець нашы выракі аказаліся беспасьпяховымі. Так, мы пастаянна чулі, што беларускія судзьдзі не памыляюцца, мы пастаянна чулі, што у краіне няма палітвязьняў, што судовая сыстэма працуе як гадзіньнік.

Але каго вы хацелі пераканаць? Нас, асуджаных? Іншых грамадзкіх актывістаў, што ў той ці іншай ступені паспыталі на сабе усе плюсы і мінусы дзяржаўнай машыны міліцыі і судоў? А можа простых грамадзян? Дык яны і так лічаць за лепшае наогул не зьвязвацца з дзяржавай. А можа звычайнае чынавенства? Дык як тады вы растлумачыце ім імгненнае вызваленьне Кіма, Казуліна, Парсюкевіча? Ці яны не ведаюць нічога?

Дык можа хопіць кожны раз зацягваць сытуацыю да канчатковага абвастрэньня?

Навошта псаваць адносіны з Эўропай, каб пасьля гандлявацца нашымі душамі? І наогул, ці маеце права вы нас судзіць, калі нават вашы намесьнікі і лепшыя супрацоўнікі па шыю у карупцыі? Чаму мы мусім верыць вам і вашым прысудам?

Сёньня за кратамі знаходзіцца новы палітвязень—Аляксандар Баразенка. І усё па той жа «прадпрымальніцкай» справе. Нашто трымаць за кратамі чалавека, які сам зьявіўся да сьледчага?

Сп. Васілевіч, мы патрабуем ад вас неадкладнага вызваленьня Аляксандра Баразенкі.

Патрабуем менавіта ад вас, таму што, наколькі нам вядома, справа знаходзіцца непасрэдна пад кантролем Генпракуратуры. Прынамсі, санкцыю на меру перасячэньня падпісваў намесьнік пракурора г. Менску. Сам пракурор сталіцы — Кулік — ухіліўся ад падпісваньня санкцыі. Такім чынам, каб пазьбегнуць бюракратычных недарэчнасьцяў і зацягваньняў, мы заклікаем вас прыняць неадкладныя меры па вызваленьню Аляксандра Баразенкі і спыніць крымінальную справу супраць яго за адсутнасьцю складу злачынства.

Сп. Сукала, мы заклікаем вас самым бліжэйшым чынам перагледзець прысуд па нашай справе. І не трэба пісаць «адпіскі», не трэба працягваць называць нас звычайнымі хуліганамі. Бо сапраўдныя злачынцы не мы. Сапраўдныя злачынцы «акапаліся» у вас пад носам у судзе Цэнтральнага раёну — Ільіна, Есьман, Паўлічук. І толькі былы старшыня суду М. Самасейка нейкім цудоўным чынам пасьпеў схавацца за дэпутацкай недатыкальнасьцю.

Мы патрабуем неадкладнага перагляду ўсіх палітычных справаў.

Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня Аляксандра Баразенкі.

Мы патрабуем спыніць выкарыстаньне судовых і пракурорскіх дзеля палітычнага ціску і перасьледу.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах2

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

«Сделано в Белоруссии». Сацсеткі ўзбудзіліся ад сыру загадкавага паходжання9

Сяргей Ціханоўскі атрымаў пашпарт Новай Беларусі ФОТАФАКТ15

У Польшчы збіраюць грошы на лячэнне хворага беларускага хлопчыка6

Звычайны пачак беларускага масла пад ультрафіялетам паказаў схаваныя таямніцы11

Хто той беларус, які загаласіў на мітынгу, што Сяргей і Святлана Ціханоўскія — «ганьба і пагроза нацыянальнай бяспекі Літвы»30

Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда падпісалі ў кабінеце Трампа мірнае пагадненне5

«Радзівілава» мяжа ВКЛ з Лівоніяй значна супадае з сучаснай мяжой Беларусі9

Знікла жанчына, якая ехала з Беларусі ў Германію праз Варшаву

«Ускладняюць працэс рэгістрацыі». Для запісу на польскія візы з'явіліся новыя патрабаванні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах2

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць