Эканоміка44

Прыняты ўказ аб падтрымцы асобных катэгорый грамадзян: вылічэнне стажу, пенсіі і бясплатнае ЭКА

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян», піша БелТА.

Указам прадугледжана з 1 студзеня 2021 года жанчынам, якія нарадзілі чацвярых дзяцей, залічваць у працоўны стаж для назначэння пенсіі час знаходжання ў адпачынку па доглядзе дзіцяці працягласцю да 12 гадоў (цяпер — 9 гадоў). Назначаць ім працоўныя пенсіі пры наяўнасці стажу работы не менш як 20 гадоў і страхавога стажу не менш як 10 гадоў (цяпер — 17 гадоў 6 месяцаў).

З гэтай жа даты інвалідам I і II групы, якія маюць інваліднасць больш як 10 гадоў, будуць зніжаны патрабаванні да страхавога стажу для назначэння пенсіі па ўзросце (прапарцыянальна часу знаходжання на інваліднасці).

Інвалідам з дзяцінства на 5 гадоў знізяць патрабаванні да працягласці працоўнага стажу для атрымання права на датэрміновую пенсію па ўзросце (для жанчын — з 20 да 15 гадоў, для мужчын — з 25 да 20 гадоў).

Акрамя таго, бацькам дзяцей-інвалідаў з цяжкай ступенню страты здароўя, якія доўгі час ажыццяўлялі іх догляд (не менш як 20 гадоў), будзе павышаны памер сацыяльнай пенсіі да ўзроўню, супастаўнага з мінімальнай пенсіяй па ўзросце (да 243,39 рубля пры цяперашнім памеры 123,39 рубля).

Прадугледжана таксама, што работнікам з няпоўным страхавым стажам (звыш 10 гадоў, але меншым за патрабуемы), будуць узамен сацыяльнай пенсіі назначаць працоўную пенсію па ўзросце пры няпоўным страхавым стажы. Пры гэтым жанчынам такая пенсія будзе назначацца пры дасягненні 60 гадоў, а мужчынам — 65 гадоў, як гэта прадугледжана для сацыяльнай пенсіі.

Яшчэ адно новаўвядзенне, якое таксама пачне дзейнічаць з новага года, — сямейным парам, у якіх узрост жанчыны не перавышае 40 гадоў, пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў будзе бясплатна прадастаўляцца адна спроба экстракарпаральнага апладнення.

Акрамя таго, з 1 верасня 2020 года ўказам прадугледжана шматдзетным сем'ям павялічыць перыяд прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі да 12 месяцаў (цяпер — да 6 месяцаў), а таксама крытэрый патрэбнасці са 100 працэнтаў да 115 працэнтаў БПМ у сярэднім на душу насельніцтва для назначэння такой дапамогі (да 283,80 рубля пры цяперашнім памеры 246,78 рубля).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу12

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Камуніст Жан Содзель: Тарыф «эканом» не важу, там ездзяць у асноўным бамжы, спітыя і нахабныя алкашы13

Удзельнікі гурта Litesound выехалі з хатняй хіміі і скарылі журы на конкурсе талентаў у Літве2

За падрыў Крымскага моста восем чалавек атрымалі пажыццёвае. Усе кажуць, што ні пры чым

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?5

Папа Леў XIV адправіўся ў першае замежнае падарожжа ў маленькі гарадок у Турцыі2

Лукашэнка паскардзіўся, што сітуацыя ў Беларусі «падобная да абложанай крэпасці»25

ЗША хочуць даць гарантыі Украіне ўжо пасля здзелкі24

На Камароўцы з’явіліся салодкія навагоднія падарункі1

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу12

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць