З гульнявога клуба спагоняць каля мільёна рублёў як незаплачаныя падаткі за чаявыя
Падатковая служба Беларусі патрабуе з ТАА «Ф», уладальніка аднаго з гульнявых клубаў, даплаціць каля аднаго мільёна рублёў. Менавіта ў такую суму інспектары ацанілі нявыплачаны падаходны падатак з чаявых, якія наведвальнікі давалі супрацоўнікам установы.

Падчас нечаканай праверкі падатковай было ўстаноўлена, што ў клубе рэгулярна выплачвалі грошы «ў канвертах» як афіцыйна нанятым работнікам, так і тым, хто не быў аформлены. Пры гэтым гаворка ідзе не пра заробкі, а менавіта пра чаявыя: падзякі кліентаў атрымлівалі не толькі афіцыянты, але і круп’е, і адміністрацыя — «за старанную працу».
Паводле МНС, у клубе існавала схема: усе чаявыя збіраліся ў агульную «скарбонку», а кіраўнік сам размяркоўваў іх паміж тымі, каго лічыў вартымі заахвочвання, пры гэтым пакідаючы частку сабе. Падаткі з гэтых сум не выплачваліся, хоць даходы ў выглядзе чаявых павінны абкладацца падаткам.
Цяпер кіраўніку кампаніі давядзецца несці адказнасць — вырашаецца толькі, будзе парушэнне лічыцца адміністрацыйным ці крымінальным. Але незалежна ад гэтага, мільён рублёў падаходнага падатку давядзецца заплаціць.
Звесткі аб парушэннях ужо перадалі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і «Белдзяржстрах» для разліку належных адлічэнняў.
Каментары