Свет1515

Справа збітага над Данбасам «Боінга»: следства цалкам абвергла версію аб датычнасці ўкраінцаў

На судзе ў справе аб катастрофе «Боінга» Малайзійскіх авіяліній над Данбасам 17 ліпеня 2014 года, які праходзіць у Нідэрландах, бок абвінавачвання працягнуў прыводзіць свае доказы, піша Радыё Свабода.

Абвінавачванне разабрала, чаму следства адпрэчыла розныя тэорыі аб катастрофе, якія падтрымлівалі у тым ліку афіцыйныя прадстаўнікі Расіі. Гаворка, у прыватнасці, аб сцвярджэннях, што «Боінг» мог быць збіты украінскімі вайскоўцамі. Следства прааналізавала звесткі радараў: ніводзін украінскі радар у зоне катастрофы ў момант яе не працаваў.

Абвінавачванне знайшло чалавека, які выдаваў сябе за «іспанскага дыспетчара Карласа», які нібыта паведаміў пра ўкраінскія самалёты побач з «Боінгам». Ён прызнаўся, што не працуе дыспетчарам, а за хлусню яму заплацілі.

Дадзеных вайсковых радараў Расія следчай групе не перадала, расійскі бок таксама паведаміў, што спадарожнікавыя здымкі таксама не захаваліся. Следства таксама адхіліла выказаную расійскім канцэрнам «Алмаз-Антэй» версію пра тое, што «Боінг» мог быць збіты з тэрыторыі, кантраляванай Украінай.

Абвінавачванне таксама расказала пра высновы следства аб перамяшчэнні ўстаноўкі «Бук», з якой меркавана быў збіты «Боінг», з Расіі ў раён Снежнага на тэрыторыі, падкантрольнай прарасійскім сепаратыстам, і назад у Расію. Прынамсі двое сведак расказалі, што бачылі пуск ракеты 17 ліпеня.

Абвінавачанні ў катастрофе завочна прад’явілі тром грамадзянам Расіі і аднаму грамадзяніну Украіны, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць украінскіх войскаў на Данбасе ў 2014 годзе. Ніводзін з іх на судзе не прысутнічае. Паводле следства, у справе могуць з'явіцца і іншыя абвінавачаныя, у тым ліку звязаныя з расійскімі Узброенымі сіламі.

Пры катастрофе «Боінга» загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на борце.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву2

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць7

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць