Улада44

Лаўроў: Забарона на ўвоз у Расію беларускай малочнай прадукцыі не з’яўляецца санкцыямі

Такую заяву агучыў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 9 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі па выніках перамоў са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым у Маскве.

Меры ў дачыненні да малочнай прадукцыі з Беларусі нельга называць санкцыямі. Такую заяву агучыў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 9 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі па выніках перамоў са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым у Маскве.

Паводле слоў Лаўрова, праблема будзе абмяркоўвацца профільнымі ведамствамі. «Расія не ўводзіла ніякіх санкцый супраць Рэспублікі Беларусь. У Расіі са снежня мінулага года дзейнічаюць новыя рэгламенты, якія апісваюць якасць малочнай прадукцыі і вызначаюць, у якой упакоўцы, з якім інфармацыйным напаўненнем у дачыненні да пакупнікоў гэта прадукцыя павінна рэалізоўвацца на расійскім рынку», — цытуе Лаўрова РІА Новости.

«Я думаю, што называць падобныя рашэнні санкцыямі, — гэта не зусім карэктна. Гэта мера, што прадыктавана выключна клопатам пра здароўе нашых спажыўцоў», — падкрэсліў міністр.

«Мы гэта пытанне сёння закраналі і зафіксавалі, што яно павінна вырашацца па лініі адпаведных ведамстваў дзвюх нашых дзяржаў. Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі ў курсе гэтай сітуацыі, не адмаўляе неабходнасці выканання гэтых рэгламентаў і будзе зыходзіць з гэтага», — заявіў Лаўроў.

Са свайго боку Сяргей Мартынаў дадаў, што тэхнічныя рэгламенты абедзвюх краін павінны паважацца.

«Мы не бачым тут палітыкі», — пацвердзіў кіраўнік МЗС Беларусі.
Самае важнае, паводле яго слоў, каб гэтыя рэгламенты не выкарыстоўваліся для «канкурэнтнай барацьбы нярыначнымі спосабамі».

Мартынаў паведаміў, што гэтым часам па пытанні захавання рэгламентаў ідуць кансультацыі паміж экспертамі дзвюх краін. «І яны ў канчатковым выніку вызначацца з гэтым, скажам так, ветэрынарна‑тэхнічным сертыфікацыйным пытаннем», — сказаў беларускі міністр.

З 6 чэрвеня Расспажыўнагляд забараніў увоз у краіну амаль 500 відаў беларускіх малочных прадуктаў з‑за таго, што на іх дагэтуль не аформлены ўсе дакументы ў адпаведнасці з расійскім тэхрэгламентам, які набыў моц 12 снежня 2008 года.

8 чэрвеня галоўны дзяржаўны ўрач РФ Генадзь Анішчанка заявіў, што Расспажыўнагляд мае намер забараніць пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі яшчэ па 800 найменнях.

БелаПАН

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону53

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны2

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону53

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць