СК распачаў крымінальную справу за паведамленне аб мініраванні самалёта Ryanair
Паведамленне аб мініраванні самалёта ў Мінску аказалася ілжывым — распачатая крымінальная справа. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.
Паводле следства, днём 23 мая паступіла інфармацыя аб мініраванні самалёта, які ажыццяўляў рэйс па маршруце Афіны — Вільня. Для праверкі атрыманых звестак самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
На месца здарэння прыбылі сапёрна-піратэхнічная група і следча-аператыўная група. Выбуховых прылад не выяўлена.
Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па факце заведама хлуслівага паведамлення аб небяспецы па ч. 1 арт. 340 КК.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары