Цэнтурыён 201-га легіёна
будзе цэзарам, аўгустам, потым неронам...
Цэнтурыён 201-га легіёна
будзе цэзарам, аўгустам, потым неронам, —
Вечны Рым на трыбунах кругом рабочай арэны,
дзе адны забіваюць другіх і ніякай другой перамены.
Вось забітыя Павел і Пётр — і другім век кароткі,
і пад кожным катэджам з мармура мардатыя продкі
не глядзяць нікуды —
і нічога не бачаць над Тырам сады:
меч, кінжал і цыкута, вяроўка з любога сука,
ці проста голыя пальцы ветэрана і здаравяка,
цэнтурыёна 201-га легіёна,
чалавека без сну...
Вечны Рым у сваёй дасканаласці — сумна яму.
Тут не спіць нават смерць, быле не прапусціць хоць што новае.
І жыццё пралятае — і духам, і целам здаровае —
толькі мухі гнілыя ў вачах...
катакомбныя з крыжам ідуць па начах:
«Пане, злітуйся, Пане, вярніся»...
...замятаюць з арэны рабочы пясок,
спіць спакойна працоўная наша Сталіца.
-
Твор Святланы Алексіевіч стаў крыніцай натхнення для амерыканскага фэнтэзі-бэстсэлера
-
«Беларусы нагадваюць чалавека з трывожным разладам». Паэт Віталь Рыжкоў пра званне сэкс-сімвала паэзіі, батл з Найдзёнавым, Каржа і Ціханоўскую
-
Вольга Касцюк нарадзілася ў Радчыцку Столінскага раёна, а жыве ў Новай Зеландыі. Яе кніга напісаная на гаворцы, на якой яшчэ ніхто не пісаў
Каментары