Грамадства

«Мінсктранс» павесіў на палітвязня 107 спыненых маршрутаў. А суд — 45 тысяч рублёў кампенсацыі

Два тыдні ў судзе разглядалі пазоў «Мінсктранса» да Дзмітрыя Кубарава, раней асуджанага на 7 гадоў калоніі. Згодна з пазовам, «Мінсктранс» страціў 45 181 рубель ад спынення транспарту з 18:30 11 жніўня да 1:10 12 жніўня каля станцый метро «Малінаўка» і «Пятроўшчына», пішуць праваабаронцы. 

На судзе адвакат палітвязня заўважыў, што Кубараву «прыпісалі» 57 лішніх маршрутаў адносна акта, які быў прадстаўлены суду раней. Пасля спрэчак высветлілася, што пазоўны акт быў недакладны. Па новых звестках, Дзмітрый Кубараў спыніў транспарт на 107 маршрутах.

Па логіцы прадстаўніцы «Мінсктранса» Святланы Бацьковай, усю суму спаганяюць толькі з Кубарава, бо ён асуджаны за арганізацыю масавых беспарадкаў. Пракурор прапанаваў Кубараву самому спаганяць суму з «нявысветленых асобаў», калі іх прызнаюць вінаватымі. А калі невядомых асоб усё ж такі выявяць, то сума з Кубарава будзе спагнаная прапарцыйна з астатнімі адказчыкамі.

Суддзя Інэса Курко задаволіла пазоў «Мінсктранса». Таксама з палітвязня спагоняць пошліну — 2 259 рублёў.

Нагадаем, 25-гадовага дызайнера Дзмітрыя Кубарава жорстка затрымалі 11 жніўня і даставілі ў СІЗА КДБ, дзе ён падпісаў яўку з павіннай. На судзе Дзмітрый заявіў пра катаванні пасля затрымання. Кубарава абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), а 24 сакавіка пакаралі 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. На судзе Дзмітрый не прызнаў сваю віну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам12

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей21

БелдзяржСМІ і каналы сілавікоў спрабавалі бударажыць Малдову разам з расіянамі. Вось што з гэтага выйшла6

«У Дубай за гэтыя грошы не хочаце?» Цэны на навагодні адпачынак у загарадным комплексе здзівілі беларусаў3

Вольга Касцюк нарадзілася ў Радчыцку Столінскага раёна, а жыве ў Новай Зеландыі. Яе кніга напісаная на гаворцы, на якой яшчэ ніхто не пісаў5

Збанкрутавала бюджэтная авіякампанія, якая лётала ў тым ліку з Вільні

У Слаўгарадзе міліцыянеры прыкінуліся махлярамі і патэлефанавалі пенсіянерцы2

У Талачынскім раёне супрацоўнікі ДАІ самі з'елі аленя, збітага машынай на дарозе11

У Мінску мужчына прыраўнаваў жонку і нанёс ёй 27 удараў нажом5

У Беларусі ў чарзе па бульбу зладзілі сапраўдныя «галодныя гульні»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам12

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць