Грамадства

Генштаб Украіны: Беларускія войскі мініруюць памежную з Польшчай і Украінай тэрыторыю Беларусі

Намеснік начальніка галоўнага аператыўнага кіравання Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксей Громаў заявіў, што беларускія войскі пачалі мініраваць памежную з Украінай і Польшчай тэрыторыю.

«Асноўныя высілкі Узброеных сіл Беларусі канцэнтруюцца на вядзенні разведкі, інжынерным абсталяванні сваіх пазіцый, а таксама на мерах баявой падрыхтоўкі. Апроч таго, ажыццяўляецца мініраванне пад’язных шляхоў, лясных дарог і мастоў у памежных з Украінай раёнах Брэсцкай вобласці, уздоўж дзяржаўнай мяжы Украіны з Польшчай да кірунку Алеўск — Наваград-Валынскі (Жытомірская вобласць)», — заявіў Аляксей Громаў 2 чэрвеня на брыфінгу ў Кіеве.

У той жа час, паводле яго, украінская вайсковая разведка не назірае фармавання на валынскім і палескім кірунках ударных падраздзяленняў для наступлення з тэрыторыі Беларусі. Аднак, імавернасць ракетных абстрэлаў украінскай тэрыторыі па-ранейшаму захоўваецца.

З 1 чэрвеня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі ўвёў абмежаванні на ўваход, уезд і часовае знаходжанне грамадзян у памежнай паласе ў трох раёнах Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай — Брагінскім, Хойніцкім і Лоеўскім.

Абмежаванні ўводзяцца з 1 чэрвеня па 31 жніўня «ў мэтах памежнай бяспекі», паведамляў Памежны камітэт 28 мая. Пра абмежаванні ў памежных раёнах Брэсцкай вобласці нічога не паведамлялася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні3

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША89

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала8

У выніку паветранай атакі па Кіеве загінулі шэсць чалавек, ёсць параненыя

Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне6

У беларускай культуры знайшліся яшчэ адны «двайняты» — з адным партрэтам на дваіх. Памылка трымалася дзесяцігоддзямі10

Японец таемна ад жонкі выйграў у латэрэю амаль $4 мільёны. Але ўсё пайшло не так3

На тэрыторыі былога кляштара картэзіянцаў у Бярозе хочуць зрабіць музей і гатэль7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні3

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць