Свет

Былы прадзюсар «Ласкавага мая» Андрэй Разін хаваецца ад расійскіх судоў у ЗША

Стала вядома, што былы прадзюсар гурта «Ласкавы май» Андрэй Разін, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку па справе аб буйным махлярстве, цяпер хаваецца ў ЗША і не плануе вяртацца ў Расію. Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на расійскіх сілавікоў. 

Андрэй Разін. Фота: Анатолій Жданаў / «Комсомольская правда»

Як сцвярджаюць расійскія сілавікі, нягледзячы на наяўнасць у сябе, акрамя расійскага, яшчэ і турэцкага грамадзянства, Разін цяпер пакінуў Турцыю і знаходзіцца на тэрыторыі Злучаных Штатаў.

Сам Андрэй Разін раней заяўляў у відэазвароце, што ён нібыта знаходзіцца ў Турцыі пад абаронай мясцовых уладаў і што, наадварот, у Турцыі адкрылі крымінальную справу супраць тых, хто ініцыяваў яго пераслед у Расіі. Ён сцвярджаў, што турэцкія спецслужбы нібыта перахапілі размовы ўдзельнікаў «змовы» супраць яго.

Як сцвярджаюць расійскія следчыя органы, Разін прысвоіў грошы, якія павінны былі атрымаць кампазітар і паэт Сяргей Кузняцоў у якасці аўтарскага ўзнагароджання за песні «Ласкавага мая». Следчыя лічаць, што Разін карыстаўся падробленай дамовай, якая дазваляла яму атрымліваць ліцэнзійныя выплаты, выдаючы сябе за законнага ўладальніка правоў.

Адвакат, якая прадстаўляе сям’ю памерлага тры гады таму саліста «Ласкавага мая» Юрыя Шатунова, сцвярджае, што Разіну інкрымінуюць махлярства ў асабліва буйным памеры, за што яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі і штраф да аднаго мільёна расійскіх рублёў (каля 12 650 даляраў). Экспертыза ацаніла нанесеную шкоду прыкладна ў 500 мільёнаў рублёў (каля 6,35 мільёна даляраў). Пацярпелай прызнаная ўдава Кузняцова.

Гурт «Ласкавы май» стварыў Сяргей Кузняцоў у 1986 годзе ў Арэнбургу. Юрый Шатуноў быў ягоным фронтмэнам да распаду калектыву ў 1992 годзе. Пасля гэтага Шатуноў жыў у Германіі і займаўся сольнай кар’ерай. Ён памёр у чэрвені 2022 года ад інфаркту, а праз некалькі месяцаў не стала і Кузняцова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча10

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома13

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»25

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША93

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць