Грамадства33

«Мы верым у перамогу Украіны і будзем працягваць падтрымліваць украінскі народ». Ціханоўская павіншавала ўкраінцаў з Днём Незалежнасці

Святлана Ціханоўская павіншавала ўкраінскі народ з Днём Незалежнасці ад імя беларусаў і Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Дарагі Прэзідэнт Зяленскі! Дарагія ўкраінцы і ўкраінкі!

Ад імя беларусаў і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі віншую вас з Днём Незалежнасці Украіны! Гэты дзень адгукаецца ў сэрцах і душах усіх свабодалюбных беларусаў. Сёння вы ахвярна бароніце і сваю волю, і незалежнасць Еўропы. Нашая краіна Беларусь зараз паняволеная, і расійскія агрэсары з беларускай зямлі падступна атакуюць мірныя ўкраінскія гарады і сёлы.

Але беларускі народ, які ў 2020 годзе зрабіў выбар на карысць свабоды, не будзе вечна мець над сабой прыгнёту. Гэта пацвярджаюць і беларускія ваяры ў складзе Узброеных сілаў Украіны, і нашыя адважныя партызаны, якія спынялі расійскія цягнікі, што рухаліся ў бок Украіны.

На сённяшняе свята прыпадае паўгода ад пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны. Тыя антыўкраінскія мэты, якія заявіў Крэмль, тая бязлітаснасць, непавага да чалавечага жыцця і да ўсяго ўкраінскага, робяць гэтае змаганне Украіны змаганнем за справядлівасць, годнасць, за свой дом.

Пагроза незалежнасці Беларусі і Украіны сапраўды сур’ёзная. Гандлюючы беларускім суверэнітэтам дзеля захавання ўлады, незаконны рэжым ганебна ўцягнуў нашую краіну ў гэтую вайну, парушыў абяцанні перад украінскім народам і здрадзіў беларускай дзяржаўнасці. Мы ўжо ведаем, што для агрэсара Пуціна Беларусь і Украіна ўвогуле не павінны існаваць як дзяржавы.

І гэта робіць нашую з вамі барацьбу супольнай. Бо без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі, але і без вольнай ад тыраніі Беларусі не можа быць трывалай бяспекі для Украіны і для ўсёй Еўропы.

Мы разам павінны пераадолець гэты небяспечны этап, спыніць дыктатараў і пачаць наладжваць новыя адносіны паміж нашымі дзяржавамі, якія будуць мець за аснову агульначалавечыя каштоўнасці, еўрапейскую перспектыву і інтарэсы ўзаемнай і рэгіянальнай бяспекі.

На гэтым шляху дэмакратычная Беларусь стаіць на баку Украіны, а самі беларусы штодня дапамагаюць украінцам адстаяць свабоду.

Мы верым у перамогу Украіны і будзем працягваць падтрымліваць украінскі народ у пабудове такой будучыні, якую ён сам абярэ. І я веру, што беларусы і ўкраінцы абавязкова будуць лепшымі суседзямі ў свабоднай еўрапейскай прасторы.

Слава Украïні! Жыве Беларусь!

Каментары3

  • Olaf
    25.08.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Алкадий
    25.08.2022
    Olaf,Co za bzdury niesiesz! Z ciebie jest taki Polak jak ze mnie twój ojciec. Co ty wiesz o pani Tiechanowskiej, jesteś marnym, kiepskim białorusinem z kartą Polaka, którego jeszcze nie wygnali z Polski do Białorusi.
  • Ерома
    25.08.2022
    Штота я не панял, чаво эта два эціх умніка тут на польскім языке перапісываюцца? Эта ані ціпа немякают, штоб на варварскай рускай і мужыцкай беларускай у іхный разгавор не лезлі, а толька на благароднай панскай польскай мове?

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць