Грамадства1111

«Еўрадыпламаты апаганілі сваёй прысутнасцю ўрочышча». Прапагандысты двое сутак дзяжурылі ў Курапатах

Прапагандысты зладзілі паляванне на тых, хто пойдзе ў Курапаты ўшанаваць памяць беларусаў, закатаваных савецкай уладай падчас сталінскіх рэпрэсій. Прапагандысты з «Мінскай праўды» злараднічаюць, што курапацкія ахвяры нікому не патрэбныя, а Ксеніі Лебедзевай ізноў вызначалі ролю мясцовай вар’яткі, якая чапляецца да людзей, а тыя гідзяцца з ёю размаўляць.

Скрын відэа

Зранку на сайце «Мінскай праўды» з’явіўся артыкул «Чаму беларускія апазіцыянеры не прыйшлі ўшанаваць Дзень памяці расстраляных паэтаў у Курапатах?» Такое пытанне мог паставіць толькі чалавек, які апошнія два гады праляжаў у коме і ачуняў 29 кастрычніка 2022 года.

У артыкуле Юлія Чырва распавядае, што «так званы Дзень памяці расстраляных паэтаў 29 кастрычніка 2022 г. у Курапатах так і не адбыўся».

«Пра яго забылася і беларуская апазіцыя, і еўрапейскія паслы. За ўвесь дзень урочышча Курапаты наведалі не больш за 10 чалавек, з якіх некалькі грыбнікоў і сабакаводы, якія жывуць побач. Яны прынеслі два вазоны з кветкамі і два гваздзікі. Пасля абеду нехта з наведвальнікаў запаліў пяць лампад, да вечара гарэлі толькі тры», — распавядае Чырва, якая назірала за лампадамі да вечара.

Нягледзячы на масавыя рэпрэсіі, некаторыя беларусы ўсё ж прыйшлі сёлета ў Курапаты. Фота: mlyn.by

«На працягу дня ва ўрочышчы дзяжурылі ўсяго толькі два супрацоўнікі МУС», — паведамляе Чырва так, быццам гэта нармальна, што на могілках дзяжураць міліцыянты і быццам гэта не мае ніякага дачынення да таго, што адбываецца ў краіне.

А ў абед на БТ1 з’явіўся сюжэт прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай. У яе вынік больш каштоўны — яе туды прывезлі якраз да прыезду ў Курапаты дыпламатаў.

«Палітычная акцыя на крыві. Сёння еўрадыпламаты апаганілі сваёй прысутнасцю і дэманстратыўнай палітычнай акцыяй урочышча Курапаты ў Мінску, паказалі сваю крывадушнасць і неразуменне таго, куды іх прыводзяць. Так, напрыклад, амбасадар Славакіі ў Беларусі не ведае гістарычных момантаў, але спрабуе падлоўліваць на гэтым карэспандэнта «Беларусь 1», — такую падводку зрабіла да сюжэту вядучая.

Сюжэт традыцыйны. Лебедзева кідаецца на дыпламатаў з рытарычнымі пытаннямі і з абвінавачваннямі.

— А што для вас гэтае мерапрыемства? — пытаецца Ксенія Лебедзева ў амбасадара Славакіі, імя якой у сюжэце не называюць.

— Памяць пра гэтых забітых, — адказвае часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Катарына Жакава.

— А на якія мерапрыемствы вы яшчэ прыязджаеце? — пачынае Лебедзева, збітая такім ясным адказам, але адумваецца. — А… Вы ведаеце гісторыю, каго тут забілі, як тут што адбылося? — вырашае на чым-небудзь падлавіць дыпламатку Лебедзева.

— Вядома, ведаю — чытаем кнігі, — адказвае Катарына Жакава.

— Распаведзяце? Цікавы ваш пункт гледжання, — строіць з сябе строгую настаўніцу Лебедзева.

— А вы не ведаеце?— здзіўляецца дыпламатка.

— Не, я не ведаю, — магчыма, тут Лебедзева была шчырай.

— Трэба пачытаць, — раіць Жакава, адзіная, хто адважыўся адказаць Лебедзевай, калі верыць сюжэту.

— Ну раскажыце, каго тут забілі… То-бок вы адмаўляецеся… Гэта значыць, вы не ведаеце, навошта вы сюды прыходзілі, вы ведаеце, што сюды проста прыносяць кветкі, але каго, хто тут ляжыць, вы не ведаеце, — рэзюмуе Лебедзева, але не спыняецца. — Вельмі сумна насамрэч. Мне здаецца, лепш на самай справе тады вяртацца ў Славакію. Там дастаткова пытанняў, якія трэба вырашаць, а не ўскладаць кветкі на нашай зямлі.

Потым сюжэт пераходзіць да Эвеліны Шульц.

«Часовая павераная ў справах ЕС у Беларусі Эвеліна Шульц — таксама аматар наведваць судовыя працэсы, дзе на лаве падсудных — тэрарысты і шпіёны, не размаўляе з беларускай прэсай і жудасна нервуецца, калі яе вымушаюць гэта рабіць», — пераходзіць да іншага дыпламата вядучая.

Там Лебедзева бянтэжыць яшчэ больш.

— Еўрасаюз наўпрост падтрымлівае вайну на Украіне. Вось праўда. Гэта менавіта Еўрасаюз штурхае Украіну ў крывавае месіва. Чаму вы гэта робіце? — пытаецца прапагандыстка.

Шульц ігнорыць.

— Ці, можа, у вас ёсць іншы пункт гледжання? Тады проста раскажыце мне пра яго, — працягвае Лебедзева.

Шульц маўчыць.

— Вы разумееце, што вашы рукі ў крыві? — не спыняецца Лебедзева.

— А як вы спіце? — яна пераходзіць да класікі айчыннай журналістыкі. — Можа быць, вы прымаеце седатыўныя сродкі, каб лепш спаць? Таму што, мне здаецца, тое, што творыць ЕС напару з заходнім партнёрам — гэта страшна. І сны могуць быць толькі страшныя пасля гэтага. Ці я не маю рацыі? Я б, напэўна, хацела ў вас спытаць, якія седатыўныя сродкі лепш прымаць, але мы пакінем гэта для іншай размовы, — працягвала несці Лебедзева, апынуўшыся ў прыніжальным становішчы.

«Большасць з еўрадыпламатаў у Беларусі не разумеюць, куды яны ідуць і што гэта за месца, дзе яны пакідаюць кветкі, хоць задача гэтага мерапрыемства для іх добра зразумелая — фотасправаздача», — рэзюмавала сюжэт вядоўца.

Каментары11

  • Per aspera
    31.10.2022
    Толькі калі у Дзень Ведаў, 1 Верасня, ва усіх навучальных установах Беларусі кожны год настаунікі і выкладчыкі будуць распавядаць пра злачынствы камуністаў - лукашыстаў, - толькі тады вернецца і адродзіцца ліцвінская Беларусь.
  • Мангол
    31.10.2022
    Божа, божа, хто нарадзіў гэта быдла? Ці маюць яны спакой, ці ёсць у іх дзеці, каго гэтыя пачвары могуць нарадзіць?
  • Кажан
    31.10.2022
    Ды ну іх да д'ябла. Хутка прыйдзе ім канец. Галоўнае памятаць, калі яны пачнуць "пераабувацца".
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара6

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»101

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара6

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць