Культура88

Табу на межы

новая кніга Алега Трусава «Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах»

Перарабленне дзяржаўных межаў і становішча нацыянальных мяншыняў на памежжы — праблемы, якія шмат у чым паспрыялі прыходу ў Еўропе скрайне-нацыяналістычных урадаў у 20-30 гг. ХХ-ага стагоддзя і ў пэўнай меры спрычынілася да развязванне ІІ-ой сусветнай вайны. Цяпер жа, пасля ваенных жахаў, тэма межаў у Еўропе — табу. А культурным меншасцям на памежжах у моц здатнасцяў кожная краіна спрабуе надаць культурную самастойнасць і эканамічную аўтаномнасць у той ці іншай форме.

У Беларусі мары некаторых гісторыкаў і палітыкаў пра далучэнне ў склад беларускай дзяржавы Віленшчыны, Беласточчыны і Смаленшчыны, якія ўзніклі падчас апошняга Адраджэння, сёння, пры канцы 2000-х, выдае, таксама канчаткова забытыя. Цяпер гісторыкі імкнуцца распрацоўваць свае навуковыя тэорыі (у прыватнасці, пытанні паходжання беларускай нацыі) у межах сучаснай Рэспублікі Беларусь, не кранаючы без дай патрэбы прылеглых тэрыторыяў. Нават усюдыісныя журналісты дазваляюць сабе толькі невялікія культур-вылазкі на польскую Беласточчыну і расійскія цяпер Любавічы (кніга Андрэя Дынько і Андрэя Скурко «Беларусь за 10 падарожжаў»).

Гісторык і археолаг Алег Трусаў, выклікаючы агонь на сябе, не ўзбаяўся «памежнага» табу. У сваёй новай навукова-папулярнай кнізе «Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах» Трусаў распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні, якія ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі да гэтага часу не прынята лічыць беларускімі. Гэта кніга пра датычнасць продкаў беларусаў да паўставання Смаленскага княстваў, Цвярской рэспублікі, пра колішняе ўладанне Дзвінскім краем і Северскай зямлёй. Не забытыя і найноўшая гісторыя: кніга апавядае пра беларускі рух на Беласточчыне і Віленшчыне на пачатку ХХ-ага стагоддзя, пра першае абвешчанне БССР у Смаленску ў 1919 годзе.

А яшчэ: коратка пра выбітных асобаў, якое дало беларуска-расійскае памежжа (такіх, як амерыканскі фантаст Айзека Азімава і рускі літаратар Аляксандр Твардоўскі), і беларуска-польскае (такіх як Кастусь Каліноўскі і вынаходнік эсперанта Людвік Заменгоф).

Трусаў не заклікае мяняць палітычныя межы, не агітуе далучаць да РБ Пскоўшыну, Смаленшчыну, Беласточчыну і Віленшчыну, ён адно прапануе «далучыцца да сваёй страчанай культуры і гістарычнай спадчыны».

Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. Мінск: «Кнігазбор», 2009—152 с. 500 ас.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага29

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху5

Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць