Свет11

Літва патрабуе супраць Беларусі новых санкцый з-за абвастрэння міграцыйнага крызісу

Паводле звестак МУС Літвы, улады Беларусі ствараюць неналежныя ўмовы для мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі і накіроўваюцца ў Літву, піша Delfi. «Гэта яшчэ адзін раздзел у грубых парушэннях правоў чалавека, якія мы назіраем у Беларусі», — заявіў журналістам міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: DELFI / Josvydas Elinskas

Міністр адзначыў, што літоўцы і раней «падымалі гэтыя пытанні, але я думаю, што і гэты этап мы не выпусцім з-пад увагі».

Раней кіраўніца Міністэрства ўнутраных спраў Агнэ Білатайце паведаміла, што мігранты спрабуюць трапіць у Літву з Беларусі ў халоднае надвор'е басанож, тым самым «аказваючы ціск на памежнікаў».

Па словах міністаркі, не менш за дзевяць мігрантаў трапілі ў медустановы Літвы пасля таго, як у лістападзе іх наўмысна ўтрымлівалі ў намётавых гарадках на беларускім баку, не выпускалі з іх, у людзей не было цёплай вопраткі, яны не былі гатовыя да зімовых умоў.

Літоўскія памежнікі забяспечваюць мігрантаў гуманітарнымі пакетамі з цёплым адзеннем і абуткам, але, як падкрэсліла Білатайце, не адпаведнае халоднай пары года адзенне мігрантаў не з'яўляецца падставай для іх пропуску ў Літву.

Каментары1

  • Litvin
    23.11.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць