Навука і тэхналогіі99

Феномен Midjourney: чаму гэтая нейрасетка стала мегапапулярнай і як ёй карыстацца? 

Прыводзім простую і пакрокавую інструкцыю.

Фота: midjourney

Усё так, гэты арт на застаўцы артыкула не зроблены звычайным чалавекам. Яго стварыў штучны інтэлект пад назвай Midjourney, які набраў вялікую папулярнасць з моманту свайго з'яўлення ў чэрвені 2022 года.

Гэтая нейрасетка здольная ператвараць у карцінку абсалютна любы тэкставы запыт карыстальніка, часам робячы гэта лепш за шматлікіх рэальных вэб-дызайнераў і генеруючы адразу некалькі варыянтаў напісанага вамі пажадання. 

Для таго, каб пачаць ёй карыстацца, трэба выканаць наступныя крокі:

  • Усталюйце сабе на прыладу дадатак Discord (ёсць у крамах Google Play і App Store) і стварыце там свой уласны акаўнт. У самім дадатку падтрымліваюцца руская і ўкраінская мовы, а беларускай, на жаль, няма.
  • Пасля гэтага прайдзіце па запрашальнай спасылцы на афіцыйны сервер Midjourney альбо знайдзіце яго самастойна ў пошукавіку Discord (значок пошуку будзе ўнізе ў цэнтры галоўнага экрана дадатка).
Скрыншот экрана смартфона
  • Затым знайдзіце раздзел Newscomer Rooms і зайдзіце ў адзін з чатаў Newbies (напрыклад, у newbies-135 ці любы іншы).
  • У абраным чаце будзе знаходзіцца мноства іншых карыстальнікаў, якія будуць там рэгулярна рабіць тэкставыя запыты і атрымліваць гатовыя карцінкі. Каб зрабіць тэкставы запыт, напішыце ўнізе ў радку /, і адразу ж з'явіцца спіс розных каманд.
Скрыншот экрана смартфона
  • Націсніце на каманду /imagine і затым напішыце сваё тэкставае пажаданне на англійскай мове, пасля чаго з'явіцца некалькі візуальных варыянтаў вашага запыту. 
  • Рэкамендуем апісваць сваё жаданне больш падрабязна, каб Midjourney даў больш якасныя і дакладныя вынікі (Напрыклад: on a lifeless planet a huge robot with a small boy are walking in the ruined alien's city — на планеце, на якой ніхто не жыве, велізарны робат і маленькі хлопчык шпацыруюць па разбураным горадзе прышэльцаў).
Скрыншот экрана смартфона
  • Пад атрыманымі артамі вы ўбачыце значок паўтору генерацыі, а таксама кнопкі «U1, U2, U3, U4» і «V1, V2, V3, V4». Верхні радок — гэта выбар адной з карцінак, якая створыцца асобна ў больш дэталізаванай і высокай якасці; ніжні радок — гэта выбар карцінкі, на аснове якой згенеруюцца яшчэ чатыры варыянты. Усе гэтыя арты можна спампоўваць сабе на прыладу (альбо калажам, альбо асобнымі карцінкамі).
  • У бясплатнай версіі Midjourney можна зрабіць толькі 25 тэкставых запытаў у адным з вышэйзгаданых агульных чатаў. У платнай версіі для зручнай генерацыі можна выкарыстоўваць асобны Midjourney bot без усялякіх чатаў, пры гэтым колькасць магчымых запытаў значна павялічваецца. Для платнай падпіскі трэба ўвесці ў адным з чатаў каманду /subscribe. Пачатковы план будзе каштаваць крыху больш за 10 даляраў у месяц.

Паказваем на прыкладах, як гэта працуе

1) Партрэт беларускай рамантычнай пары на фоне пейзажаў роднага кута Беларусі — The portrait of a belarusian romantic couple with landscapes of the native land of Belarus on the background.

Фота: midjourney

2) Беларускі коннік едзе па лесе — Belarusian horseman rides through the forest. 

Фота: midjourney

3) У далёкай будучыні чалавек праз акно хмарачоса глядзіць на Мінск — In the far future a man looks at Minsk through the window of a skyscraper.

Фота: midjourney

4) Ілюстрацыя на тэму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — The illustration on the topic «Christ appears in Grodno».

Фота: midjourney

5) «Людзі на балоце» ад беларускага вядомага пісьменніка Івана Мележа — «People in the swamp» from belarusian well-known writer Ivan Melezh. 

Фота: midjourney

Чытайце яшчэ:

Ці можна лічыць створаныя штучным інтэлектам карціны мастацтвам? Вось некалькі аргументаў

Для дызайнерскай праграмы Figma з'явілася новая нейрасетка-памочнік Genius

Google стварыў нейрасетку MusicLM, якая можа генераваць музыку па апісанні карыстальніка

Каментары9

  • ром
    27.02.2023
    самое реальное изображение это люди на болоте)))
  • Лось
    27.02.2023
    Адкуль у беларусаў такія коньнікі. Усёй вёскай скінуліся? )))
  • ганг
    27.02.2023
    Э, а вы понимаете, что по вашей фотке гестапо найдет похожего человека и посадки за экстремизм.
    PS шутка, что не смешно? Да не смешно (((
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць