Спорт

Выйшаў дакументальны фільм пра Максіма Мірнага

Дакументальны фільм «Эфект Мірнага» пра беларускага тэнісіста Максіма Мірнага прадстаўлены журналістам у Мінску 17 лістапада. Дэманстрацыя стужкі працягласцю адна гадзіна адбылася ў рэстаране Coffee Inn, які належыць спартсмену.

Рэжысёр фільма Аляксандр Патапаў і аўтар сцэнарыя Міроніка Март лічаць фільм «лірычнай одай поспеху». Тэнісіст і яго бацька і трэнер Мікалай Мірны расказваюць пра першыя крокі ў спорце, першыя грошы, першыя поспехі, стаўленне да жыцця, сям'ю і вольны час. Паводле слоў Мікалая Мірнага, ідэя стварыць фільм узнікла ў сакавіку 2007 года, на банкеце пасля заканчэння конкурсу «Тэлевяршыня». Было вырашана зрабіць «сур'ёзны фільм» пра Максіма «не як пра тэнісіста і спартсмена, а як пра чалавека і парахода».

Пра Максіма Мірнага ў фільме расказваюць яго калегі Ражэ Федэрэр, Рафаэль Надаль, Уладзімір Валчкоў, Ганна Курнікава, Вікторыя Азаранка, Марат Сафін, Майк Браян, а таксама Рычард Уільямс — бацька сясцёр Серэны і Венус Уільямс.

Інтэрв'юерам нярэдка выступаў Мікалай Мірны, які, аднак, не захацеў, каб яго паказвалі ў кадры з мікрафонам.

«Я рэалізаваў тое, што ў мяне ўклалі многія людзі — маці, бацька, трэнеры, былыя і цяперашнія калегі», — гаворыць у фільме Максім Мірны. Мікалай Мірны назваў сябе «самым шчаслівым бацькам». «Такі адрэналін, столькі мурашак выпадае на целе, калі бачыш, як твой сын падымаецца на п'едэстал. Дзеля такіх момантаў варта жыць», — сказаў Мікалай Мірны.

Стваральнікі фільма спрабавалі таксама сабраць негатыўныя меркаванні аб тэнісісце, але гэта ім практычна не ўдалося. На просьбу выказаць негатыў адгукнуўся агент Мірнага Макс Айзенбад, які назваў спартсмена «стрэмкай у задніцы», калі пасля няўдач Максім пачынае «капаць на мазгі».

Мікалай Мірны названы ў фільме «сварлівым і запальчывым». Некалькі разоў тандэм бацькі і сына быў «на мяжы разрыву». Бацька тэнісіста запэўніў, што хутка не будзе «тэрарыстам у доме».

Сваім галоўным жаданнем Максім Мірны назваў быць дома з сям'ёй. «На працягу 25 апошніх гадоў я ніколі не быў дома больш за месяц», — адзначыў 32-гадовы спартсмен. Сябе ён лічыць камандным гульцом.

«Калі б у мяне была магчымасць выбіраць, я б, напэўна, стаў футбольным варатаром», — сказаў Мірны.

Фільм «Эфект Мірнага» плануецца паказаць на тэлеканале ОНТ у пачатку снежня, пасля вяртання спартсмена і яго бацькі з выніковага турніру ў Лондане. Стужку плануецца прадставіць на конкурсе «Тэлевяршыня».

Каментары

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць