Амаль 1,5 тыс. піратэхнічных вырабаў канфіскавана ў жыхара Брэста.
Як паведамілі ўЛенінскім РАУС абласнога цэнтра, 31‑гадовы мужчына быў затрыманы днём 6 снежня на рынку «Цэнтральны», дзе ён прадаваў піратэхніку кітайскай вытворчасці розных найменняў без дакументаў, сертыфікацыі і адпаведных інструкцый па бяспечным ужыванні.
У дачыненні да грамадзяніна складзены пратакол па ч. 4 арт. 12.17 КоАП (парушэнне правілаў гандлю і паслуг насельніцтву). Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць штраф ад 30 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару.
У снежні гэта першы выяўлены ў рэгіёне факт незаконнай рэалізацыі піратэхнікі.
-
Жыхар Ваўкавыска падклаў пад нагу пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён ставіў цікавы эксперымент
-
«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў
-
У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну
Каментары