Невядомыя выявы Полацку выявіў архітэктар-рэстаўратар Вадзім Гліньнік. Старадаўнія фрэскі могуць зьмяніць уяўленьне пра беларускую гісторыю, бо паказваюць горад зусім іншым, чым яго ўяўлялі гісторыкі.
Невядомыя выявы Полацку выявіў архітэктар-рэстаўратар Вадзім Гліньнік. Старадаўнія фрэскі могуць зьмяніць уяўленьне пра беларускую гісторыю, бо паказваюць горад зусім іншым, чым яго ўяўлялі гісторыкі.
– Калі я быў у Вільні, мой сябра, літоўскі архітэктар Пятраўс Канявічус завёў мяне ў касьцёл Францыска і Бэрнардына. Яны яго акурат рэстаўравалі і выпадкова, пад слаямі фарбы, знайшлі фрэскі XVI стагодзьдзя, дзе
паказаны Полацак, - распавёў «Камсамолцы» Вадзім ГЛІНЬНІК. – Для летувісаў там няма нічога цікавага, але для беларускай гісторыі гэта вялікая каштоўнасьць і нават сэнсацыя. Напрыклад, выяваў Менску XVI стагодзьдзя ўвогуле няма. Я сфатаграфаваў фрэскі і каля году вывучаў іх.
Прынята лічыць, што ў той час Сафійскі сабор быў гатычны. Але на фрэсцы ён намаляваны з купаламі-цыбулінамі, абсалютна нетыповымі для беларускай царкоўнай архітэктуры таго часу. Нават у Расеі гэты стыль пачаў разьвівацца на паўстагодзьдзя пазьней. Я маю вэрсію, што сабор быў перабудаваны Іванам Жахлівым падчас 16-гадовай акупацыі гораду. Але гэтую вэрсію яшчэ трэба дасьледаваць. Бо шмат якія выявы тады былі чыста сымбалічнымі. Напрыклад, нямецкія гравюры асады Полацку Жахлівым паказваюць горад копіяй Нюрнбэргу з каменнымі касьцёламі.
Вядомыя малюнкі Полацку паказваюць горад з боку нападнікаў. Гэтая фрэска – від з боку Вільні. Таму я мяркую, што мастак быў добра знаёмы з горадам.
Вадзім Гліньнік таксама мяркуе, што на фрэсцы намаляваны комплекс бэрнардынскага кляштару, у якім вучыўся Францыск Скарына. Гэта адзіная выява школы беларускага першадрукара. Менавіта там ён навучыўся лацінскай мове. Іншай школы ў горадзе проста не было. Пасьля бэрнардынцы выправілі яго ў свае ўнівэрсытэты ў Эўропе.
«Комсомольская правда» в Белоруссии»
Каментары