Грамадства1313

Ціханоўская ў Варшаве сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы і кіраўніцтвам польскага парламента

Святлана Ціханоўская падчас сваёй працоўнай паездкі ў Варшаву 9 студзеня правяла сустрэчы з польскім кіраўніцтвам. Пры гэтым, што важна, яна сустрэлася і з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, і з кіраўніцтвам польскага парламента, якія цяпер паміж сабой у канфлікце.

Святлана Ціханоўская і Анджэй Дуда

Цяпер у Польшчы існуе дастаткова вострае ўнутранае суперніцтва паміж прэзідэнтам ад партыі «Закон і справядлівасць» Анджэем Дудай і прадстаўнікамі кааліцыі, якая перамагла восенню мінулага года на парламенцкіх выбарах і цяпер кантралюе ўрад і парламент. Аднак супярэчнасці, як выглядае, не тычацца стаўлення да беларускага пытання і Святланы Ціханоўскай як паўнамоцнай прадстаўніцы беларускай грамадзянскай супольнасці за мяжой.

Анджэй Дуда пасля сустрэчы з Ціханоўскай выклаў у сацсетцы Х сумеснае фота з ёй, напісаўшы:

«Усюды, дзе я знаходжуся на міжнародным форуме, калі я кажу пра сітуацыю ў Беларусі, я заўсёды згадваю вас — беларускую супольнасць.

Прыйдзе час, калі мы ўсе разам будзем атрымліваць асалоду ад свабоды і суверэнітэту; мы без страху пяройдзем польска-беларускую мяжу.

Я заўсёды буду падтрымліваць дзеянні тых, хто хоча свабоднай Беларусі».

У той жа час спікеры польскіх Сейма і Сената Шыман Галоўня і Малгажата Кідава-Блоньска падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай і дэлегацыяй Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі запэўнілі беларускі бок у поўнай падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі. Таксама суразмоўцы пагадзіліся: патрэбна новая, больш эфектыўная, стратэгія па Беларусі для вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій. 

Святлана Ціханоўская і Шыман Галоўня

Польскія палітыкі пагадзіліся правесці слуханні па Беларусі ў Сейме і Сенаце — і вынесці рэзалюцыю. Плануецца, што дакумент ухваліць падтрымку еўрапейскага выбару Беларусі, неабходнасць неадкладнага вызвалення палітзняволеных і падтрымае прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці.

Святлана Ціханоўская і Малгажата Кідава-Блоньска

Асобна бакі абмеркавалі стварэнне беларускіх школ у Польшчы і пашырэнне магчымасцяў для беларускамоўнай адукацыі дзяцей.

Каментары13

  • Anatol Starkou
    10.01.2024
    [Рэд. выдалена]
  • дочка Максима Дизайнера
    10.01.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Тэкля
    10.01.2024
    У чарговы раз бачым што кіраўніцтва і палітыкі Польшчы робяць больш для беларусаў чым ўсе хто называе сябе беларускімі палітыкамі разам узятыя. Трэба падымаць пытаньне атрыманьня польскага PESEL усімі беларусамі і неўзабаве рэальна атрымаем без асаблівых перашкод і безвіз і вольную краіну

Цяпер чытаюць

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава3

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі бізнэс блогера Улада Бумагі спрацаваў са стратамі амаль на паўтара мільёна даляраў

«Мы не кітайцы, мы тайцы». У Тайландзе звольнілі супрацоўніка нацпарка пасля канфлікту з расіянамі, якія павіталі яго па-кітайску «ні хаа»3

Ціханоўская ўпершыню возьме ўдзел у саміце Трохмор'я1

«Самі прыбіраюць, забяспечваюць, не трэба ні пра што думаць». Беларуска год сустракаецца з пакістанцам — дзеліцца ўражаннямі32

Букмекеры вылучылі двух фаварытаў на пасаду Папы Рымскага2

Паездка ў аэрапорт — ад 90 да 150 рублёў. Беларускі канкурэнт «Яндэкс-таксі» агучыў тарыфы

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне36

Колькі год спатрэбіцца працаваць мінчуку з медыянным заробкам, каб купіць «двушку» ў панэльцы

У Беларусі з Fanta знік натуральны сок — цяпер толькі араматызатары і фарбавальнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава3

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць