Грамадства4242

На прыёме ў прэзідэнта Дуды сабраўся ўвесь цвет беларускай апазіцыі ФОТА

Кіраўніку польскай дзяржавы ўдалося сабраць у Прэзідэнцкім палацы лідараў эміграцыйных асяродкаў беларускай апазіцыі, якія непрымірыма дыскутуюць між сабою.

Сустрэча прэзідэнта Польшча Анджэя Дуды з прадстаўнікамі беларускай грамадскасці. Фота: prezydent.pl

Анджэй Дуда трэці год запар сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў сваёй варшаўскай рэзідэнцыі 9 студзеня. На сайце прэзідэнта Польшчы сустрэча названая «калядна-навагодняй».

Сярод запрошаных у Прэзідэнцкі палац, акрамя дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, былі кіраўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ды апарату Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Мацкевіч.

Прысутнічалі прадстаўнікі кабінета: у пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валер Сахашчык ды замежных спраў Валер Кавалеўскі.

Таксама былі пазаштатны дарадца Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч ды сябра Каардынацыйнай рады і старшыня руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.

У грамадзе прысутных засвяціліся лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк і кіраўнік Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Павел Усаў.

Лідары эміграцыйных асяродкаў беларускай апазіцыі на сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам. Фота: сацыяльныя сеткі

Заўважаны быў Іван Краўцоў, паплечнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і сябра аргкамітэту партыі «Разам».

Сярод запрошаных былі журналісты і актывісты беларускай дыяспары ў Польшчы.

На сустрэчы, якую лукашэнкаўцы назвалі «перапісам грантасосаў» Анджэй Дуда запэўніў сваіх беларускіх гасцей, што заўсёды будзе «падтрымліваць Беларусь і тых, хто жыве ў свабоднай Беларусі, у іх імкненні дасягнуць поўнай свабоды і незалежнасці», пакуль рэжым Лукашэнкі не абрынецца.

«Я глыбока веру, што прыйдзе час, калі мы ўсе разам будзем атрымліваць асалоду ад свабоды, поўнай незалежнасці і суверэнітэту; калі мы зможам свабодна сустракацца як у Беларусі, так і ў Польшчы, перасякаць нашу агульную мяжу ў любы момант, не баючыся апынуцца ў турме, затрыманымі або трапіць пад пераслед, — падкрэсліў польскі прэзідэнт.

У асяроддзі беларускай апазіцыі кажуць, што сустрэчы з Прэзідэнтам Польшчы праводзяцца як сімвал маральнай і палітычнай падтрымкі, а таксама салідарнасці з дэмакратычнай супольнасцю Беларусі і тымі, хто змагаецца за перамены ў краіне.

Пасля падзеяў 2020 году Польшча прыняла дзясяткі тысяч беларускіх уцекачоў.

Беларуская дыяспара вырасла да 116 000 чалавек (сакавік 2023 года — «НН»). Беларусы на чужыне намагаюцца весці актыўнае беларускае жыццё.

Для ўзаемадзеяння з беларускай апазіцыяй польскія ўлады прызначылі былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Артура Міхальскага — упаўнаважаным міністра замежных спраў па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У Беларусі будзе свой Мандэла, ці свой Валэнса, ці свой Гавэл? Адказваюць Алексіевіч, Латушка, добраахвотнік…

Пра Бабарыку, планы Лукашэнкі, звар’яцелую Расію, Прыгожына і рэпарацыі для Украіны. «Ток» з Арцёмам Шрайбманам

Пазняк: Я паспрыяў Сахашчыку, даў яму шмат авансаў. На жаль, ён іх не апраўдаў

Ціханоўская асадзіла прадстаўніка НАУ Паўла Усава

Каментары42

  • Бабуля-сектантка-бывшая-лукашистка
    10.01.2024
    Ой вы паглядзіце, там дажэ божы дар на фота.
  • Святой дух
    10.01.2024
    Сын российской коррупционерки это новая подпись кабинетного Ковалевского.
  • добже
    10.01.2024
    Очень правильно что пригласили всех. Поляки молодцы
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс15

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

«Иль русский от побед отвык?» У цэнтры Мінска сёння дэкламавалі «Паклёпнікам Расіі» Пушкіна40

Мужа пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак асудзілі за фінансаванне «экстрэмізму»1

«Белавія» паказала новы самалёт — падсанкцыйны Airbus1

Мінчанка кінула сталіцу, аднавіла хату 1905 года — і шчаслівая2

У Гомель прыедзе Грыгорый Лепс, квіткоў ужо амаль няма16

Ці можа пасажыр не плаціць за праезд другі раз, калі ягоны аўтобус стаў з-за дажджу?

ПВК «Вагнер» пакідае Малі3

Том Круз трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за трук у апошнім фільме «Місія невыканальная»

Вынаходніцтва ў Беларусі скацілася да шматгадовага мінімуму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс15

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць