Грамадства9191

Франак Вячорка пра Вусава: Гэта нездаровая крытыка, у яго фіксацыя на Офісе Ціханоўскай

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай расказаў у эфіры «Еўрарадыё», як ставіцца да крытыкі з боку Паўла Вусава.

Франак Вячорка Франтишек Вечёрко Franak Viačorka
Франак Вячорка ў эфіры «Еўрарадыё». Скрын відэа EuroradioLive / YouTube

Па словах Франака Вячоркі, крытыка, якая гучыць у адрас Офіса Святланы Ціханоўскай, часам утрымлівае карысныя прапановы. У той жа час, людзі, якія даюць нейкія парады, не ведаюць усяго кантэксту ці нейкіх аспектаў сітуацыі. Таму не ўсе парады прымальныя.

Вячорка запэўнівае, што калі з'яўляюцца нейкія ідэі, то яны абмяркоўваюцца ў Офісе, робяцца спробы нешта ўкараніць.

Што тычыцца Паўла Вусава, то на погляд палітыка,

«у Вусава проста нейкі хэйт да Ціханоўскай, да Офіса. Ён мае нейкі эмацыйны фон. У апошні час гэтыя крытыка нейкая нездаровая, таму што ён мае нейкую фіксацыю на гэтай тэме. І ён не генеруе ідэй».

Вячорка прапанаваў Вусаву самому нешта рэалізаваць і такім чынам паказаць прыклад.

Палітык згадаў, што ў Офіс яшчэ ў 2020-м годзе прыязджала шмат разумных экспертаў, памочнікаў, дарадцаў. З іх толькі некаторыя выявіліся здольнымі рабіць штодзённую працу, а не толькі генераваць ідэі.

Па словах Вячоркі, яму цяпер «у дзень прыходзіць па сто паведамленняў. Супергеніяльных ідэяў, што трэба рабіць. Пры гэтым яны ўсе супрацьлеглыя».

«Магчыма, у нас цяпер занадта шмат экспертаў. А тых, хто можа рэалізоўваць задачы, у дэмакратычным руху мала. І нам трэба такіх людзей больш. Гэта як на байдарцы. Адзін дае каманды, а астатнія вяслуюць. А ў нас Ціханоўская, Латушка, пара чалавек вяслуе і сто чалавек, якія з мегафонам кажуць, як трэба веславаць», — адзначае палітык.

Па словах Вячоркі, праблема сённяшняга стану дэмакратычнага руху ў тым, што «мала тых, хто здольны рабіць ручкамі канкрэтную працу», і ў самім руху недастаткова прафесіяналаў. Для таго, каб такіх людзей знайсці, па словах Вячоркі, давялося звярнуцца ў ЕГУ:

«Мы ў ЕГУ пашлі шукаць нейкія таленавітыя кадры, распытваць у прафесараў пра таленавітых выпускнікоў за апошнія дзесяць гадоў. Не хапае. Трэба гэтую эліту рыхтаваць».

Чытайце яшчэ:

Франак Вячорка прыехаў у Кіеў

Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах

Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая

Каментары91

  • EMIL
    26.02.2024
    Критика Офиса вообще недопустима. Тот, кто критикует - признать иноагентом. А лучше - расстрел. Но хвалить нас, это можно.
  • Пытанне
    26.02.2024
    Ф.Вячорка "згадаў, што ў Офіс яшчэ ў 2020-м годзе прыязджала шмат разумных экспертаў, памочнікаў, дарадцаў".
    І колькі з іх узялі ў офіс Ціханоўскай, каб яны маглі рэалізаваць свае прапановы?
    Нуль?
  • Мая прапанова
    26.02.2024
    "Па словах Франака Вячоркі, крытыка, якая гучыць у адрас Офіса Святланы Ціханоўскай, часам утрымлівае карысныя прапановы".
    Прапаную спадару Усаву спыніць рабіць карысныя прапановы офісу Ціханоўскай. Раз Франак Вячорка так незадаволены. Няхай офіс з Ціханоўскай і Франакам самі пачынаюць генерырыраваць ідэі і ініцыятывы. А мы паглядзім, што атрымаецца. Якія будуць ініцыятывы офіса без падказак ад разумных людзей.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу53

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай6

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму34

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць