Усяго патроху

Перад 14 лютага і «8 Сакавіка галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч

І віна ў гэтым не беларускіх прадпрымальнікаў, а галандскіх пастаўшчыкоў.

Але вінаваціць у гэтым варта не беларускіх прадпрымальнікаў, а галандскіх пастаўшчыкоў.

Як тлумачаць спецыялісты, у гэты перыяд — напярэдадні Дня ўсіх закаханых і 8 Сакавіка — яны штучна павялічваюць адпускныя цэны на ружы і вазоны, бо інакш бы не далі б рады попыту. У Беларусі не падаражаюць толькі гваздзікі.

— Сапраўды, напярэдадні 14 лютага ў Галандыі павышаецца прайс на чырвоную ружу, на квітнеючыя вазоны. І не таму, што яны нейкія асаблівыя,

а калі гэтага не рабіць, то тамтэйшыя пастаўшчыкі не справіліся б у гэты перыяд з попытам,
— пракаментаваў сітуацыю Уладзіслаў, менеджэр адной з найбуйнейшых менскіх гуртовых кветкавых кампаній. — Адпаведна, беларускім рознічным прадаўцам ў выніку таксама даводзіцца павышаць цэны на тавар, інакш яны не пакрывалі б выдаткі. Хоць некаторыя прадпрымальнікі ў гэты перыяд нацэнку ўсё‑ткі памяншаюць, каб захаваць прымальныя цэны для пакупнікоў.

Калі ў перыяд да святаў галандская ружа, 70 сантыметраў удоўжкі, каштавала 10—12 тысяч рублёў,

то ў перыяд 14 лютага — 8 сакавіка яна будзе каштаваць 15—18 тысяч.

Галандская хрызантэма будзе прадавацца па 9—10 тысяч (да гэтага — 7—8 тыс.). Галандскія цюльпаны — па 5—6 тысяч.

Шараговым пакупнікам таксама прапаноўваюцца эквадорскія ружы ці беларускія цюльпаны, па цэнах, якія значна ніжэй, чым на прадукцыю з Галандыі. Тым не менш, як адзначаюць спецыялісты, з галандскімі гатункамі іх не параўнаць (тычыцца і формы бутонаў, і колеру, і трываласці).

Не падаражэе ў святочны перыяд толькі гваздзік.

Асноўныя пастаўшчыкі гэтых кветак — гэта Калумбія і Турцыя. А яны трымаюць у працягу года на свой тавар адну і тую ж цану.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага29

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху5

Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне7

Беларуска знайшла ва ўпакоўцы скумбрыю «не таго малюнку». У чым праблема?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць