Эканоміка22

З 1 студзеня падаражэюць многія маркі цыгарэт

Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала інфармацыю пра максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам, якія пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2025 года.

У адпаведнасці з гэтай інфармацыяй, у Беларусі з новага года павінна вырасці цана дзясяткаў марак цыгарэт: 78 — вытворчасці тытунёвай фабрыкі «Нёман», 53 — вытворчасці ТАА «Тытунь-Інвест», 38 — вытворчасці ТАА «Сентоні ПРА», 36 — вытворчасці ЗТАА «АЛІДЗІ-вест», 12 — якія ўвозяцца дзяржпрадпрыемствам «Беларусьгандаль».

Паколькі многія з названых марак вырабляюцца і ўвозяцца адразу некалькімі з названых кампаній, фактычна змяненне кошту закране толькі каля 115 марак.

Цана на вырабы павысіцца ў асноўным на 20-40 капеек, хоць ёсць і такія, кошт якіх павялічыцца адразу на 80 капеек.

Маркі, што вырабляюцца ТАА «Інтэр Табака» і ўвозяцца ТАА «Сентоні ПРА», не падаражэюць.

Таксама з апублікаванай інфармацыі вынікае, што фабрыка «Нёман» пачне вырабляць новыя для айчыннага рынку цыгарэты «Фэст QS» (па 3,80 рубля), «Мінск QS» (па 3,85 рубля), Credo QS (па 3,75 рубля), «NZ Charm Рэд» (па 4, 65 рубля), «NZ Charm Браўн» (па 4,65 рубля).

ЗТАА «АЛІДЗІ-Вест» стане выпускаць таксама новую для айчыннага рынку марку Kent Nano Aroma Violet (па 7,30 рубля).

Каментары2

  • Разумны
    30.12.2024
    Самае бессэнсоўнае ў жыцці - гэта паленне тытуню, цікток і серыялы.
  • агарод
    03.01.2025
    І пісаць каменты ў інтэрнэце :)))

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава35

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі20

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць