Грамадства33

Адхіленая ад пасады рэдактарка беларускага выпуску «Комсомолки»

У офісе выдання кажуць, што звальненне стала для іх поўнай нечаканасцю.

Галоўная рэдактарка беларускага выпуску газеты «Комсомольская правда» в Беларуси» Алена Міронава адхіленая ад пасады.

У офісе выдання кажуць, што звальненне стала для іх поўнай нечаканасцю — гэтак жа, як і некалькі гадоў таму падчас аналагічнага звальнення Юліі Слуцкай.

Сама Алена Міронава сказала, што ніякіх папераў наконт гэтага яшчэ не падпісвала і знаходзіцца на працоўным месцы:

«Я зараз не гатова нейкую інфармацыю ні агучваць, ні абмяркоўваць з кімсьці. Ніякіх дакументаў я пакуль не падпісвала…».

Між тым, у рэдакцыі паведамілі,

што на пераходны перыяд выконваць абавязкі галоўнага рэдактара ўжо прызначаная Ульяна Бабаед.

Радыё Свабода

Charter97.org дадае, што сёння газеце «КП в Беларуси» вынесена другое папярэджанне за год Міністэрства інфармацыі. Яшчэ адно папярэджанне можа прывесці да закрыцця выдання. За што папярэдзілі газету — пакуль невядома.

* * *

Алена Міронава заняла рэдактарскі фатэль пасля рашэння маскоўскай адміністрацыі «Комсомольской правды» в Беларуси» 1 лістапада 2006 года звольніць з пасады Юлію Слуцкую. Да 1 лістапада 2006 г. А. Міронава займала пасаду рэдактара рэкламна-інфармацыйнай газеты «Ва-Банк».

За час кіравання Міронавай газета працягнула незалежніцкую пазіцыю. Наклад газеты нават вырас. Штодзённы з 48 тыс. да 63 тыс. асобнікаў за нумар. Наклад «таўстушкі» — 337 тыс. асобнікаў.

У лістападзе 2009 года «КП в Беларуси» атрымала першае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Газета пільна сачыла за сітуацыяй вакол эпідэміі сезоннага і свінога грыпу ў краіне.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону53

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны2

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому6

Зміцер Ягораў: «Байсол» збіраецца і далей выплачваць па 1000 еўра палітвязням6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону53

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць