Тэатр11

Прэм’ера паводле Алеся Адамовіча

У Купалаўскім тэатры прэм’ера — драма «Не мой». Расказвае рэжысёр Аляксандр Гарцуеў.

29 красавіка ў Купалаўскім тэатры прайшла прэм’ера — драма «Не мой». Яна пастаўленая паводле аповесці Алеся Адамовіча «Нямко». Расказвае рэжысёр спектакля Аляксандр Гарцуеў.

«Наша Ніва»: Ці ж купалаўскі «Не мой» улічвае досвед сумеснай беларуска-нямецка-расійскай кінастужкі «Франц+Паліна», знятай паводле таго самага твора, і ці ёсць у пастаноўцы элементы кінематографа?

Аляксандр Гарцуеў: Фільм пабачыць мне не давялося... «Не мой» — маштабная пастаноўка: больш за трыццаць удзельнікаў, шыкоўныя дэкарацыі Барыса Герлавана. Будуць спецэфекты. Магу адкрыць таямніцу, што дэкарацыі будуць гарэць, там мы ўжываем нашае купалаўскае ноу-хау, эфектнае, але бяспечнае.

«НН»: Наколькі ваша пастаноўка блізкая да арыгінала, аповесці Алеся Адамовіча «Нямко»?

АГ: Мы дадалі новыя лініі. Маці і бацькі Франца, якія з’яўляюцца яму ў снах. Але лічу, што Адамовіча я не сказіў. Ён пісаў пра гэтае каханне, што руйнуе межы і бар’еры. На прэм’еру я запрасіў дачку Адамовіча, Наталлю, і мне не будзе сорамна за пастаноўку. Пагатоў яна выступіла ў ролі кансультанта, бо дасканала ведае бацькаву творчасць.

«НН»: Чаму назва пастаноўкі па-расійску, а не па-беларуску?

АГ: Хутчэй не «Немой», а «Не мой».

Паводле сюжэта, калі пасля вайны кэдэбісты прыйшлі арыштоўваць бацьку Паліны, дык Франц, былы нямецкі салдат, які закахаўся ў беларускую дзяўчыну і дэзерціраваў, адчувае сваю бездапаможнасць перад імі і кажа: «Я — нямы». Потым успамінае расійскі адпаведнік «немой» (а расійскай мове яго навучыў бацька яшчэ ў Дрэздэне, да вайны). Франц пачынае гуляцца гэтым словам. «Я — не мой, я не твой, я — нічый». Тут як бы сама мова намякае на сітуацыю бездапаможнасці асобнага чалавека.
Нагадаю, што ў вайну Франц, які забіў свайго камандзіра, і Паліна, у вачах многіх — сужыцелька варожага салдата, былі між двух агнёў: хаваліся і ад партызанаў, і ад немцаў. А ўвогуле, як і ў Адамовіча, у нас Франц спярша разумеецца з Палінай на каструбаватай расійскай, але потым, пад уплывам Паліны, пераходзіць на беларускую.

Наступныя паказы спектакля адбудуцца 2, 21 і 22 мая.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зубр на трасе М1 будзе не толькі падмігваць, але і выпускаць пару3

Ціханоўская заклікала Еўропу больш рашуча спрыяць вызваленню палітвязняў3

«Дзявятка» на беларускіх аўтамабільных нумарах: тыкток гадае, што гэта значыць6

Ціханоўская пагутарыла з Зяленскім на саміце ў Капенгагене7

Генштаб УСУ прыгразіў Пуціну блэкаутам у Маскве ў выпадку працягвання ўдараў па энергетыцы Украіны3

На могілках у Літве знайшлі выбухоўку. Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што ГРУ рыхтавала напады ў трох краінах NATO2

Расійскія ракеты навучыліся абыходзіць Patriot: абарона Кіева слабее12

Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»15

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць