З мірнага плана Трампа прыбралі пункт пра замарожаныя расійскія актывы
Па інфармацыі агенцтва Bloomberg, намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Ігар Брусіла паведаміў, што найбольш складаныя пытанні — у тым ліку магчымыя тэрытарыяльныя саступкі — будуць абмяркоўваць асабіста прэзідэнты Украіны і ЗША Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп.

Цяпер перамоўныя групы працуюць над падрыхтоўкай сустрэчы лідараў. Сяброўства Украіны ў НАТА таксама застаецца ў парадку дня і можа стаць часткай будучых гарантый бяспекі.
Тым часам Уладзімір Пуцін абмеркаваў амерыканскія прапановы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і заявіў, што яны адпавядаюць ранейшым абмеркаванням на амерыканска-расійскім саміце на Алясцы і могуць быць пакладзеныя ў аснову мірнага пагаднення.
Пасля перамоў у Жэневе 23 лістапада Украіна і ЗША скарэктавалі рамачны дакумент — ён скараціўся з 28 да 19 пунктаў.
Еўрапейскія чыноўнікі расказалі Bloomberg, што з апошняй версіі знік пункт пра 100 мільярдаў даляраў з замарожаных расійскіх актываў, якія меркавалі накіраваць на аднаўленне Украіны. Паводле першапачатковай прапановы, палову прыбытку ад праектаў атрымлівалі б ЗША, а другая палова павінна была пераходзіць у расійска-амерыканскі інвестфонд, каб стымуляваць Расію не аднаўляць вайну.
Еўрапейскія партнёры адзначылі, што адміністрацыя Трампа пачала больш шчыльна з імі кансультавацца, бо папярэдні варыянт плана стаў для Еўропы нечаканасцю.
Ігар Брусіла падкрэсліў, што перамовы яшчэ працягваюцца, а ўсе ключавыя пытанні павінны будуць узгадніць тры асобы: Уладзімір Зяленскі, Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін.
Аб'яднаны пераходны кабінет падтрымаў распрацоўку мірнага плана для Украіны і заклікаў не забывацца пра Беларусь
У плане Трампа па Украіне з 28 пунктаў засталося 19
З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст
28 пунктаў «мірнага плана» ЗША — поўны спіс
Кірыл Дзмітрыеў: хто гэты банкір, які стаў нечаканым пасланнікам Пуціна ў Вашынгтоне і суаўтарам мірнага плана Трампа
Каментары
Хопіць ўжо гуляць ў гульню " Пу жадае міру " . Прачніся.