Свет11

Сі Цзіньпін выказаў Трампу надзею на хуткае паразуменне па Украіне

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і старшыня Кітая Сі Цзіньпін правялі тэлефонную размову, падчас якой у якасці адной з тэм абмяркоўвалася вайна Расіі ва Украіне.

Дональд Трамп і Сі Цзіньпін падчас сустрэчы ў Паўднёвай Карэі. Фота: Mark Schiefelbein / AP

Сі Цзіньпін адзначыў падчас размовы з Трампам, што пасля іх нядаўняй сустрэчы ў Паўднёвай Карэі адносіны паміж ЗША і Кітаем развіваюцца стабільна і пазітыўна. Ён заклікаў амерыканскага лідара працягваць рух у правільным кірунку на аснове роўнасці, павагі і ўзаемнай выгады, пашыраць супрацоўніцтва і скарачаць праблемныя пытанні дзеля большых поспехаў.

Асабліва была закранутая тэма Тайваня. Сі Цзіньпін папярэдзіў, што вяртанне вострава Кітаю з’яўляецца неад’емнай часткай пасляваеннага міжнароднага парадку.

Размаўлялі Трамп з Сі Цзіньпінам і пра Украіну:

«Сі адзначыў падтрымку Кітаем усіх намаганняў, якія спрыяюць міру, і выказаў надзею, што розныя бакі змогуць скараціць рознагалоссе, як мага хутчэй дасягнуць справядлівага, трывалага і абавязковага мірнага пагаднення і ўрэгуляваць крызіс на яго аснове», — адзначылі ў МЗС Кітая.

Раней кітайскія чыноўнікі неаднаразова заяўлялі пра «нейтральную» пазіцыю Пекіна ў пытанні вайны Расіі ва Украіне. Аднак у расійскім ўзбраенні ўжо знаходзілі кампаненты кітайскай вытворчасці. Напрыклад, нядаўна высветлілася, што Кітай пастаўляе ў Расію рухавікі для беспілотнікаў пад выглядам халадзільнікаў. Таксама кітайскі прэм’ер Лі Цян заяўляў пра гатоўнасць паглыбіць супрацоўніцтва з Расіяй.

Каментары1

  • Кітай вяртае сябе ўсходняю Сібір
    25.11.2025
    Кітай вяртае сябе ўсходняю Сібір, і 96 % Беларусаў за Незалежнасць, гэта афіцыйная статыстыка , яе не цяжка знайсці на БТ і на старонцы БНФ. Я разумею, нашых калабарацыяністаў якія мараць пра маскоўскія пенсіі, балі і французскія булкі , ваш імперскі цягнік ужо далёка за хмарамі імперскіх мар , пра гэта вам нават Лукашэнка кажа. Прыміце РБ (ВКЛ) ў свае сэрца , наша дзяржава (С. Лукашэнка не на доўга з намі) на стагоддзі

Цяпер чытаюць

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»18

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гомелем злавілі гіганцкага шчупака ФОТАФАКТ3

Чаму літоўскія фуры дагэтуль не выпускаюць з Беларусі11

Лукашэнка назваў вайну ва Украіне «цягамоцінай»19

Галіна Пазняк расказала, як гэта — быць жонкай Зянона Пазняка73

Маляваныч стаў вядоўцам новага шоу2

Прэм’ер Літвы: Калі сітуацыя з Беларуссю не зменіцца, зноў закрыем мяжу12

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ17

У Намібіі зноў балатуецца чыноўнік з імем Адольф Гітлер4

Фінляндыя склікае суседзяў Беларусі на Саміт Усходняга флангу ЕС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»18

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць